Фільм "Уладар пярсцёнкаў" перакладуць на беларускую мову

У хуткім часе беларусы змогуць на роднай мове паглядзець оскараносны фільм.
Sputnik

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Фільм "Уладар пярсцёнкаў" у хуткім часе можна будзе паглядзець на беларускай мове, паведамілі аўтары праекта "Беларускія уікенды".

Ад Форэста Гампа да Амэлі Пулен: лепшыя замежныя фільмы на беларускай мове

22 лютага распачнецца новы сезон праекта, у рамках якога плануецца працягнуць беларускамоўныя паказы ў Мінску і арганізаваць іх у Гродне. Адной з самых знакавых падзей новага сезону стане пераклад на беларускую трылогіі "Уладар пярсцёнкаў" рэжысёра Пітара Джэксана.

Кожная з частак трылогіі – "Братэрства пярсцёнка" (2001), "Дзве крэпасці" (2002) і "Вяртанне Караля" (2003) – атрымала па некалькі статуэтак "Оскар", уключаючы намінацыю за лепшы саўндтрэк, якую фільмам прынесла пазнавальная музыка Говарда Шора. У агульнай складанасці фільмы атрымалі 17 статуэтак "Оскар", больш за ўсё іх у трэцяй часткі трылогіі – "Вяртанне караля" - 11 узнагарод.

Праект "Беларускія уікенды" працуе з 2016 года, за гэты час сусветныя фільмы на беларускай мове паглядзела 57 тысяч гледачоў, у тым ліку і ў абласных цэнтрах. Усяго прайшло каля 550 сеансаў кіно на беларускай мове.

Чытайце таксама: