МІНСК, 28 лют - Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры на тэрыторыі Беларусі ў пятніцу.
Парывы ветру складуць да 15-18 м/с, паведамілі ў Гідрамеце. Такая непагадзь будзе назірацца на большай частцы тэрыторыі краіны. У сталіцы моцны вецер чакаецца ўначы і раніцай, а таксама прагназуецца ў чацвер у другой палове дня па захадзе рэспублікі.
У пятніцу ўначы і ўдзень чакаецца кароткачасовы снег і слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да -5°C, па паўднёвым захадзе да + 2°C у дзённы час.