Беларусы ў 2018-м часцей за ўсё ездзілі адпачываць у Егіпет, Турцыю і Украіну

Беларусь за год наведалі 365 тысяч арганізаваных турыстаў-іншаземцаў, з іх больш за палову былі расіянамі.
Sputnik

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Егіпет, Турцыя і Украіна сталі самымі наведвальнымі краінамі ў беларускіх турыстаў у мінулым годзе, паведаміў у панядзелак Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.

Euronews зняў пра Мінск ролік перад Еўрапейскімі гульнямі

Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у 2018-м больш за 850 тысяч беларусаў выехалі за мяжу як арганізаваныя турысты і экскурсанты. Пры гэтым пятая частка з іх адправілася ў краіны СНД, у Еўрасаюз - 28%, астатнія дзяржавы - 52%.

"У мінулым годзе самымі наведвальнымі замежнымі краінамі былі Егіпет, Турцыя, Украіна, Балгарыя, Расія, Іспанія, Польшча, Грэцыя, Грузія, Чарнагорыя, Чэхія, Літва і Італія", - сказалі ў Белстаце.

Там таксама ўдакладнілі, што ў гэтыя дзяржавы адправілася 88% грамадзян Беларусі, якія ў 2018-м выязджалі за мяжу.

У той жа час Беларусь за год наведалі 365 тысяч арганізаваных турыстаў-замежнікаў, з іх больш за палову (57%) былі расіянамі.

Паводле інфармацыі Белстата, сярод краін, у якія часцей за ўсё ў мінулым годзе ездзілі на адпачынак грамадзяне Беларусі, апынуліся суседнія Латвія і Эстонія, а таксама Германія, Вялікабрытанія і Іспанія, Ізраіль і Кітай.

Чытайце таксама: