У беларусаў з'явяцца лічбавыя медкарты

Да канца года да праекта "Электронны рэцэпт" падключацца ўсе аптэкі краіны, затым спецыялісты зоймуцца стварэннем медкарт.
Sputnik

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Лічбавыя медыцынскія карты з'явяцца ў беларусаў у рамках развіцця лічбавай сістэмы аховы здароўя. Адпаведны праект абмяркоўваюць у рамках міжнароднай выставы ў Мінску.

Урачы могуць выпісваць цяпер электронныя рэцэпты нават падчас візітаў

Міжнародная выстава "Ахова здароўя Беларусі" праходзіць у Мінску. Адной з цэнтральных тэм мерапрыемства, як паведамляе тэлеканал АНТ, стала развіццё лічбавай аховы здароўя.

Сёння на завяршальнай стадыі рэалізацыі знаходзіцца праект "Электронны рэцэпт". Да сістэмы ўжо падлучаныя ўсе дзяржаўныя аптэкі, а прыватныя далучацца да яе да канца гэтага года.

Пасля гэтага ў Беларусі зоймуцца стварэннем Нацыянальнай сістэмы электроннай аховы здароўя. Як анансуюць чыноўнікі, ва ўсіх пацыентаў з'явяцца медыцынскія карты з інфармацыяй пра здароўе за ўсё жыццё, а доступ да такіх медкарт будзе ва ўсіх медустаноў.

Як ужо паведамляў Sputnik, дзякуючы ўкараненню сістэмы "Электронны рэцэпт" беларускія ўрачы атрымаюць магчымасць выпісваць пацыентам рэцэпты пры выкліку на дом.