Фестываль "Прадмова" стартуе ў Мінску на наступным тыдні

Наведвальнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, лекцыі і майстар-класы, а таксама выставы і тэатральныя пастаноўкі.
Sputnik

МІНСК, 27 сак – Sputnik. Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі  "Прадмова" распачнецца ў Мінску ўжо на наступным тыдні і будзе працягвацца з 4 па 7 красавіка на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16.

Залатая Баба і рускі мядзведзь: што яшчэ можна ўбачыць на старадаўніх картах

З папярэдняй праграмай фестывалю ўжо можна азнаёміцца ў сеціве. У першы дзень абяцаюць дыскусію на тэму "Што такое сучасная беларуская літаратура", у якой прымуць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў і Людміла Рублеўская.

У наступныя дні наведвальнікаў чакаюць лекцыі, паэтычныя і перакладчацкія майстар-класы, інтэрактыўныя чытанні і нават гастрапрэзентацыя "Кухня часоў Напалеона", на якую патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. У нядзелю, 7 красавіка, адбудзецца ўручэнне прэміі Анемпадыстава. 

Падчас фестывалю таксама можна будзе паглядзець новыя і ўжо вядомыя спектаклі і наведаць выставу прац фіналістаў конкурса маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі "АРТ-ПРАДМОВА"-2019, а таксама выставу "Колер Беларусі" Міхала Анемпадыстава: бясконцае наша", якая будзе дзейнічаць до 16 красавіка.