Святочны кірмаш, які праходзіць у гістарычным цэнтры Гродна, за некалькі год паспеў стаць добрай традыцыяй. На ім збіраюцца рамеснікі і майстры з усёй вобласці і прадстаўляюць сувеніры ўласнай вытворчасці – упрыгожаныя вербачкі, вышыванкі, пісанкі, тэматычныя выцінанкі, кошыкі і многае іншае.
Працавалі на пляцоўцы кірмаша ганчарная і ткацкая майстэрні, а ўсе жадаючыя маглі навучыцца распісваць велікодныя яйкі.
Асобным пунктам праграмы стала сапраўднае дэфіле, на якім мадэлі прадставілі традыцыйныя народныя строі Гродзенскай вобласці.
Як прайшло гродзенскае свята рамёстваў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Глядзіце таксама:
- Перазімавалі: вясна на беразе Іслачы ў фотаздымках
- Не горш за Казюкас: як беларускія майстры ў Гродне жартавалі
- Зязуля куе, лецечка чуе: як у Вязынцы вясну гукалі