У Мінкульце распавялі аб выдатках на рэстаўрацыю ў гэтым годзе

Для захавання большасці руінаваных і часткова захаваных аб’ектаў у міністэрстве прапануюць абраць шлях кансервацыі.
Sputnik

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Асноўная частка рэспубліканскага бюджэту 2019 года на рэстаўрацыю накіравана на аб’екты, якія павінны быць прынятыя ва эксплуатацыю сёлета. Аб гэтым на круглым стале "Замкі Беларусі: пытанні рэканструкцыі і выкарыстання" паведаміў намеснік міністра культуры Сяргей Шарамецьеў.

Замест пакоя, дзе памёр Стэфан Баторый, у Старым замку будзе прыбіральня

У спісе аб’ектаў – Успенскі манастыр у вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, вежы Лідскага і Гальшанскага замкаў, а таксама карпусы Нацыянальнага мастацкага музея.  Грошы на рэстаўрацыю плануецца выдаткаваць з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

"Сёння існуе разуменне, што фінансаванне рэстаўрацыі гэтых аб’ектаў з’яўляецца стратэгічна важным накірункам", - падкрэсліў намеснік культуры.

Ён таксама адзначыў, што мясцовыя ўлады павінны разумець аб’ёмы сродкаў, якія трэба выдаткаваць на рэстаўрацыю пэўнага аб’екта, а таксама ўлічваць неабходнасць развіцця інфраструктуры. За гэтый праблемай паўстае яшчэ адна – уцягненне адрэстаўраваных аб'ектаў у турыстычны абарот.

"Галоўная задача – развіццё турызму. Падчас аднаўлення замкаў трэба разумець, хто будзе іх наведваць і што будзе глядзець. Гэта можа стаць кропкай росту і папаўнення бюджэту", - падкрэсліў намеснік міністра.

Астатнія аб’екты ў гэтым годзе будуць знаходзіцца ў працэсе кансервацыі.

"Ведаючы вопыт калег-рэстаўратараў з другіх краін, мы разумеем, што для захавання руінаваных і часткова захаваных аб’ектаў падыходзіць шлях іх прафесійнай кансервацыі", - патлумачыў ён.

У якасці выдатнага прыклада прадстаўнік беларускага міністэрства культуры назваў Брэсцкую крэпасць і Медніцкі замак у Літве, дзе праца праводзілася паступова, і зараз аб’ект прыстасаваны для турызма, музейнай і адукацыйнай дзейнасці.

Сяргей Шарамецьеў нагадаў аб значных сродках, якія былі выдаткаваныя на рэстаўрацыю беларускіх замкаў падчас рэалізацыі дзяржаўных праграм.

"У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Замкі Беларусі", якая існавала ў 2012-2015 гадах, з рэспубліканскага бюджэту накіравана больш за 8 млн беларускіх рублёў. Па праграме "Культура Беларусі" за 2016-2018 гады з рэспубліканскага бюджэту ўжо выдаткавана больш за 3 млн рублёў. Дадаткова за кошт сродкаў фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва было накіравана на Крэўскі замак 994 тысячы, на Гальшанскі – 250 тысяч", – рэзюмаваў ён.

Чытайце таксама: