Дзень Перамогі

Акцёр Валянцін Салаўёў: медаль бацькі нашу з сабой на спектаклі як талісман

Глядзіце на відэа Sputnik ваенныя гісторыі беларускіх артыстаў і іх сем'яў - шакіруючыя, вясёлыя і кранальныя.
Sputnik

Бацька заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва з Расіі прыехаў на Стаўбцоўшчыну ў 1947 годзе і застаўся тут назаўсёды.

Уладзімір Рагаўцоў: я плакаў падчас абстрэлу

"Тут ужо быў яго бацька, мой дзед Назар, які збег з нямецкага палону. Цягнік з ваеннапалоннымі ішоў у Германію, у Стоўбцах ён спыніўся і дзед збег. Як яму ўдалося вырвацца, не ведаю", - распавядае акцёр.

Бацька, каб пайсці на фронт, дадаў сабе некалькі гадоў, стаў разведчыкам і атрымаў медаль "За адвагу!". Узнагародзілі маладога героя за тое, што разам з таварышамі яны "узялі языка". Служыць давялося нядоўга, ён быў паранены і ўсё жыццё прахадзіў з кульбачкай.

"З гэтым медалём я гуляю ў спектаклі на ваенную тэму "Дзед". Ён заўсёды са мной, як талісман", - падзяліўся акцёр.

Калі пачалася вайна, мама Валянціна Мікалаевіча знаходзілася ў тыле, ёй было 15 гадоў.

"Немцы тут былі добрыя, куплялі за маркі яйкі і малако. Мама расказвала, што яны прыходзілі ў клуб на танцы і яна нават танчыла з адным немцам. Бацька, калі чуў такія гісторыі, страшна нерваваўся", - смяецца акцёр.

Валянцін Мікалаевіч упэўнены, што ў людзей яго пакалення вайна "знаходзіцца ў генах, сядзіць у крыві".