Дзень Перамогі - адно з самых масавых і любімых святаў беларусаў. І гэта не дзіўна, бо кожны трэці беларус стаў ахвярай Вялікай Айчыннай вайны. Таму 9 Мая - нагода не толькі ўспомніць подзвіг народа, але і падзякаваць тым, хто падарыў нам мірную будучыню.
Маштабныя гулянні з нагоды Дня Перамогі прайшлі 9 мая па ўсёй Беларусі. Тысячы людзей выходзілі на вуліцы Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў.
Па рэспубліцы прайшла акцыя "Беларусь памятае", у Мінску, Брэсце і Гродне таксама адбыўся "Бессмяротны полк". Зразумела, па ўсёй краіне ў гонар свята давалі канцэрты. Праходзілі і жалобныя мерапрыемствы.
Як Беларусь адсвяткавала 74-ю гадавіну Перамогі - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.