У маі, калі назіраецца асаблівы росквіт у прыродзе, калісці было прынята ўшаноўваць Лесавіка – гаспадара леса. Яго ўяўлялі ў выглядзе дзеда, а таксама ў выглядзе белага воўка.
Лясун, Лесавік, Дабрахожы, Верасовы дзядок, Лешы, Лясны Дзед, Лясны Хазяін і Часны Леса - усё гэта імёны адной міфалагічнай істоты.
Нашы продкі верылі, што ў лесе ён павялічваецца ў памерах, а у полі – памяншаецца і з’яўляецца сваяком Палевіка і Хатніка. Меліся ў Лесавіка нават жонка і дачкі.
Згодна з паданнямі ў кожным лясным масіве жыў свій Лесавік, на чале ж усіх лясуноў стаяў Часны Леса. Яго імкнуліся асабліва залагодзіць, паколькі лічылася, што за ахвяру або паслугу з боку чалавека ён можа надзяліць знахарскімі здольнасцямі і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя Часному Леса прыносілі ахвяры.
На Смаленшчыне гэта называлася "класці адносы". У народзе існавалі пэўныя правілы паводзін у лесе: апранацца ў чыстае, увайшоўшы ў лес пакланіцца духу леса і папрасіць дазволу на задуманую справу, дарэмна не ссякаць дрэвы, без патрэбы не забіваць жывое, не браць больш, чым неабходна, а адыходзячы пакланіцца лесу з падзякай. Лічылася, што калі правільна сябе паводзіць у дачыненні да ляснога валадарства, то будзе ўсё добра.
Лясны гаспадар быў першым памочнікам знахарам, якія часта наведваліся ў лес па лекавыя расліны. У замовах яны называлі яго не іначай як "правялікі пан", "справядлівы", "цар грозны". Ён фігуруе як выратавальнік ад сполахаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы. Так падчас першага выгану кароў на пашу, звярталіся да Лесавіка, каб "замкнуў ваўкам пашчу" і быццам тады, у дзень святога Юр’я, ён выконваў ролю пастуха ваўкоў.
Верылі, што замова і малітва, чытаная ў лесе, мае асаблівую моц і таму паляўнічыя як і моцныя чараўнікі маліліся толькі ў лесе.
Мог Лесавік не долькі дапамагчы, але і нашкодзіць. Гэта ён прымушае людзей блукаць па лесе, палохае іх і пазбаўляе паляўнічай здабычы. Робіць ён так да таго моманту, пакуль чалавек не зразумее сваю памылку і не ўлагодзіць добрым словам ляснога гаспадара.
Што такое "гультайскі бігас"
Амаль у кожнай беларускай казцы ўзгадваюцца лес, пушча і бор. Вельмі часта галоўным героем выступае чалавек лесу – паляўнічы, егер, ляснік або проста лясны жыхар.
Згодна з паданнямі паляўнічым быў і легендарны продак беларусаў князь Бай ці Бой. Цікава, што як і сам Лясун, яго жонка і дачкі таксама маюць поўную ўладу над усімі насельнікамі лесу і дапамагаюць герою ў яго лясных прыгодах. Найлепшым завяршэннем небяспечных вандровак па лесе для шчасліўца можа стаць шлюб з прыгажуняй-дачкой Лесавіка і тады яму паўсюдна шанцуе, ён і яго дзеці становяцца "людзьмі лесу".
Каб ушанаваць добрым словам Лесавіка, можна прыгатаваць бігас – гэтую страву елі на паляванні ў паэме Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Рэцэпт бігаса ёсць і ў зборніку Вінцэнты Завадскай, яго і прапаную прыгатаваць.
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Неабходную колькасць капусты заліць булёнам з ялавічыны, уліць растопленага свінога тлушчу, пасаліць, паперчыць і тушыць. Мяса, на якім быў звараны булён, парэзаць кубікамі, змяшаць з капустай, дадаць муку, падсмажаную на тлушчы, і тушыць, пакуль страва не пацямнее, час ад часу мяшаючы, каб не прыставала да рондаля.
Перад падачай добра абкласці гэтую страву падсмажанай каўбасой.
Чытайце таксама: