Фота

Абаранкі выраслі на дрэвах: як прайшоў фестываль-кірмаш у Смаргоні

Sputnik

Смаргонь называюць радзімай абаранкаў. Так гэта ці не, няхай спрачаюцца іншыя, але мы можам пераканаць: гэты горад - сталіца абаранкаў. 25 мая ў гарадскім парку разгарнуўся фестываль-кірмаш "Абаранкавы горад". Алеі парка ўпрыгожылі цікавыя інсталяцыі, цалкам зробленыя з абаранкаў. Смачны ласунак гатавалі прама ў парку, і кожны жадаючы мог прыняць удзел у выпечцы традыцыйнай стравы. 

З кожнага кутка парку было чуваць музыку і спевы. Запрошаныя калектывы забіяцкі танчылі, і да іх далучаліся госці фестывалю. Наведвальнікі парка былі гатовыя выстаяць велізарную чаргу, каб атрымаць смачны пачастунак. з макам, з мёдам - якіх толькі абаранкаў не было на свяце!

Побач разгарнуўся кірмаш майстроў, дзе можна было набыць сувенір на памяць пра свята і падзівіцца з шыкоўных вырабаў умельцаў. Як прайшоў фестываль у Смаргоні, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама: 

1 / 20
25 мая ў Смаргоні адбыўся фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі".
2 / 20
У гэтым годзе на тэрыторыі гарадскога парку разгарнуўся цэлы "Абаранкавы горад". Незвычайныя кампазіцыі з абаранкаў упрыгожылі алеі і гандлёвыя павільёны.
3 / 20
Наведвальнікі свята адстойвалі доўгія чэргі, каб пакаштаваць ласункі.
4 / 20
Смаргонь - радзіма абаранкаў, але сёння такую прадукцыю выпускаюць і іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
5 / 20
Свежыя, духмяныя абаранкі гатавалі прама ў парку.
6 / 20
Упершыню госці свята атрымалі магчымасць прыняць удзел у выпечцы сапраўдных смаргонскіх абаранкаў.
7 / 20
Румяныя, яшчэ цёплыя абаранкі - як тут утрымацца і не з'есці?
8 / 20
Як сцвярджае шыльда, ніводнае свята не абыйдзецца без абаранкаў.
9 / 20
І сапраўды, салодкія абараначкі з макам і рознымі іншымі смачнымі дадаткамі адразу паляпшаюць настрой.
10 / 20
На вуліцы "Мядзвежай" можна было знайсці адмысловыя інсталяцыі.
11 / 20
Мядзведзі нагадвалі, што абаранкі смачна есці так, а можна намазаць іх маслам і дадаць мёду - тады ўвогуле язык праглынеш.
12 / 20
Народная мудрасць загадвае: на кірмашы весяліся ад душы!
13 / 20
На кірмашы прадавалі не толькі абаранкі, але і сувеніры, посуд і іншыя вырабы народнай творчасці. Гэта кампазіцыя з лялькі і лесавічкоў нагадвае Беласнежку і сем гномаў.
14 / 20
Абаранкі былі паўсюль - некаторыя нават упрыгожылі сабой дрэвы.
15 / 20
Кампазіцыі супернічалі адна з адной у крэатыўнасці - вось абаранкавыя калодзеж і жораў.
16 / 20
Маленькія кухары радавалі гасцей забіяцкімі танцамі і яркімі ўборамі.
17 / 20
Як жа не танцаваць, калі паўсюль грае музыка?
18 / 20
На кірмашы можна было паслухаць і народныя спевы.
19 / 20
А стаміўшыся танцаваць і спяваць, адбачыць у атачэнні абаранкаў.
20 / 20
Свята доўжылася да самага вечара, і галодным на ім не застаўся ніхто.