02:37 17 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.07
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.21
  • Першае свята роднай ежы прайшло ў Мінску ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі мерапрыемства і цяпер збіраюцца ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея задоўга да пачатку.
  • Беларускія фермеры з розных куткоў краіны традыцыйна прывезлі самаробныя прадукты.
  • Усе прысмакі можна не толькі набыць, але і пакаштаваць.
  • Адсюль ніхто не пойдзе галодным.
  • На гэты раз у меню акрамя смаўжоў па-бургундску, варэння з перца чылі, цукерак, пернікаў і мёду было шмат хлеба і сыру.
  • Складваецца адчуванне, што сярод беларускіх народных кухараў 80% – пекары і сыравары.
  • Уся прадукцыя - экалагічна чыстая, як і патрабуе рух slow food.
  • Акрамя традыцыйных беларускіх прысмакаў ёсць і дэлікатэсы, напрыклад, варэнне с перцу чылі і розныя вегетарыянскія прысмакі.
  • Асартымент такі вялікі, што галава ідзе кругам.
  • Сярод добрых традыцый Усё Сваё  – танцы і спевы.
  • Забаўляюць гасцей удзельнікі народнага гурта Варгін.
  • Яшчэ адзін традыцыйны пункт праграмы свята - жывы куточак.
  • У гэтым годзе тут было казляня і кураняты.
  • Арганізатары хацелі прывезці вожыка, але ён уначы ўцёк.
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Першае свята роднай ежы прайшло ў Мінску ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі мерапрыемства і цяпер збіраюцца ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея задоўга да пачатку.

Фермеры прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб пачаставаць сталічных жыхароў самаробнымі прысмакамі.

Упершыню свята роднай ежы "Усё Сваё " прайшло ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі смачнае мерапрыемства і, мяркуючы па колькасці наведвальнікаў, чакалі новага сезону з нецярпеннем.

Беларускія фермеры традыцыйна прывезлі пакаштаваць самаробныя прадукты. На гэты раз у меню акрамя смаўжоў па-бургундску, варэння з перца чылі, цукерак, пернікаў і мёду было шмат хлеба і сыру. Складваецца адчуванне, што сярод беларускіх народных кухараў 80% – пекары і сыравары.

Сярод добрых традыцый "Усё Сваё " – танцы, спевы і жывы куточак, дзе ў гэтым годзе было казляня і кураняты. Арганізатары хацелі прывезі вожыка, але ён уначы ўцёк.

Як прайшло самае смачнае беларускае свята, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, беларуская кухня

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы