МІНСК, 31 мая - Sputnik. На II Еўрапейскія гульні ў Беларусі чакаюць мінімум 30 тысяч замежных заўзятараў, паведаміў у чацвер намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў.
"Упэўнены, што 30 тысяч стане ніжняй планкай глядацкай цікавасці да мультыспартыўнага форуму", - адзначыў Котаў.
З 10 чэрвеня да 10 ліпеня для заўзятараў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым. Трапіць у краіну можна будзе пры наяўнасці квітка на любое мерапрыемства II Еўрапейскіх гульняў.
"Мы спецыяльна не сталі абмяжоўваць бязвізавы рэжым перыядам правядзення Еўрапейскіх гульняў. Хтосьці прыедзе крыху раней, або заадно наведае які-небудзь санаторый Беларусі", - заявіў Анатоль Котаў і дадаў, што арганізатары Еўрапейскіх гульняў спадзяюцца, што госці Беларусі з задавальненнем пабываюць тут не толькі на спаборніцтвах, але і застануцца яшчэ на некалькі дзён.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У спартыўным форуме прымуць удзел больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін, будзе разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту па 23 дысцыплінах.