Канал Euronews зняў ролік пра музей архітэктуры і побыту ў Строчыцах

У відэа еўрапейскі тэлеканал распавёў пра адзін з самых знакамітых беларускіх музеяў пад адкрытым небам.
Sputnik

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Тэлеканал Euronews у сваім сюжэце распавёў пра ўнікальнасць Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам.

У роліку паказана традыцыйная беларуская вёска – з тагачаснымі забудовамі, народнымі песнямі і дзяўчатамі ў адмысловых строях. Менавіта ў гэтым, па меркаванні прадстаўнікоў еўрапейскага тэреканала, і складаецца выключнасць музея.

"Тут можна пазнаёміцца з побытам беларускай вёскі, народнымі абрадамі і паўдзельнічаць у народных забаўках. У нас ніколі не бывае сумна", - паведаміў навуковы супрацоўнік музея Аляксей Друпаў.

Беларускі музей архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з існуючых формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў асяроддзі блізкім да натуральнага, ён дэманструе рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці і адносіцца да музеяў рэспубліканскага значэння.

Чытайце таксама:

  • Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу
  • Каваль куе, жалеза пяе: Дзень каваля адзначылі пад Мінскам
  • Грамніцы-палова зіміцы: як лета ў Строчыцах сустракалі - фота
  • Фотафакт: як у Строчыцы "Саракі" прыляцелі
  • Зіму замыкаці, вясну загукаці: у Строчыцах спявалі вяснянкі і палілі кола