Фота

"На Беларусі Бог жыве": як прайшоў Траецкі фэст у Гервятах

Sputnik

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах штогод збірае сотні вернікаў. Апагеем свята становіцца нядзеля, калі праходзіць урачыстая імша.

У гэтым годзе на свята прыехалі  пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, епіскап вільнюскі Арунас Панішкайціс і шматлікія святары Астравеччыны. Маліліся на трох мовах – беларускай, літоўскай і польскай.

У сваёй прамове Арунас Панішкайціс распавёў, што па дарозе ў Гервяты яго найбольш здзівілі ўсталяваныя на скрыжаваннях дарог крыжы. Па словах вільнюскага епіскапа, гэта яскравае сведчанне таго, што на Беларусі і на Астравеччыне жыве Бог. Скончылася святочная імша працэсіяй вакол касцёла.

Як прайшоў міжнародны Траецкі фэст у Гервятах, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

1 / 14
Траецкі фэст у Гервятах штогод збірае сотні вернікаў. У гэтым годзе свята прайшло 15-16 чэрвеня.
2 / 14
У першы дзень у сценах касцёла адкрылася фотавыстава Валерыя Вядрэнкі "Містэрыя Гервят".
3 / 14
Беларускі фатограф, мастак і публіцыст Валерый Вядрэнка працуе ва ўсіх жанрах фатаграфіі, аддаючы перавагу пейзажу і метафарычнаму лічбаваму мантажу. Яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях Расіі, Літвы, Польшчы, ЗША.
4 / 14
На фота - касцёл і яго інтэр'ер у розныя гадзіны дня і ночы, а таксама фотапластычныя кампазіцыі на тэмы Евангелля.
5 / 14
Па словах аўтара, праект "Містэрыя Гервят" - гэта знак удзячнасці стваральнікам касцёла за ўвасабленне хрысціянскай ідэі, "якая сцвярджае на зямлі праўду, прыгажосць і веру".
6 / 14
Апагеем Траецкага фэсту стала нядзеля, калі адбылася ўрачыстая імша на беларускай, літоўскай і польскай мовах.
7 / 14
У гэтым годзе на свята прыехалі пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, епіскап вільнюскі Арунас Панішкайціс і шматлікія святары Астравеччыны.
8 / 14
У сваёй прамове Арунас Панішкайціс распавёў, што па дарозе ў Гервяты яго найбольш здзівілі ўсталяваныя на скрыжаваннях дарог крыжы.
9 / 14
Па словах вільнюскага епіскапа, гэта яскравае сведчанне таго, што на Беларусі і на Астравеччыне жыве Бог.
10 / 14
Абавязковая частка святочнай імшы - працэсія вакол касцёла, у якой удзельнічаюць усе госці свята.
11 / 14
У гэтым годзе ўздельнічалі ў свяце каля тысячы гасцей.
12 / 14
Вернікі прыехалі з розных куткоў Беларусі і Літвы.
13 / 14
Лічыцца, што калі на Тройцу ідзе дождж, лета будзе вельмі прыемным - і не жаркім, і не засушлівым.
14 / 14
Ва ўрачыстую нядзелю дождж ішоў у Гервятах ад самай раніцы і скончыўся як раз перад пачаткам святочнага шэсця.