Фота

Як праходзяць апошнія дні здымак фільма пра Янку Купалу – фота

Sputnik

Працу рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага ўжо зараз можна назваць самай нашумелай кінанавінкай года – фільм пра Янку Купалу актыўна абмяркоўваецца ў культурнай тусоўцы, хаця да прэм’еры яшчэ некалькі месяцаў.

"Беларусьфільм" паказаў трэйлер фільма пра Купалу

Паказаць тое, што атрымалася генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі паабяцаў у снежні ў Дзень беларускага кіно. Але шырокаму гледачу прэм’еру прадставяць толькі ў 2020 годзе – да гэтага стваральнікі вырашылі "падарыць яму шырокую фестывальную гісторыю".

Фільм здымалі у Расіі, Літве і Беларусі. Пры чым большая частка здымак прайшла менавіта ў Беларусі – у Мінску, Азярцы, Дудутках і шмат дзе яшчэ.

У праекце задзейнічаны выключна беларускія акцёры, акрамя Мікалая Шостака, які выконвае галоўную ролю. Малады чалавек родам з Латвіі і вельмі падобны да маладога паэта.

Як праходзіў адзін з апошніх здымачных дзён фільма пра Янку Купалу, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

1 / 21
Апошнія дні здымак фільма пра Янку Купалу праходзяць у Беларусі
2 / 21
Сустрэчу Янкі Купалы з актрысай Паўлінай Мядзёлкай кіношнікі прыехалі здымаць у Батанічны сад
3 / 21
Перад тым, як пачнуцца здымкі, трэба падрыхтаваць пляцоўку - дзеянне адбываецца на пачатку XX стагоддзя
4 / 21
Ролю Янкі Купалы атрымаў акцёр з Латвіі Мікалай Шастак
5 / 21
У Ролі Паўліны Мядзёлкі - беларуская актрыса Вераніка Пляшкевіч
6 / 21
Сталічны Батанічны сад каманда "Беларусьфільма" загрыміравала пад Паўлаўскі парк у Санкт-Пецярбургу 1914 года
7 / 21
Да пачатку здымкі - некалькі рэпетыцый. Часам яны могуць заняць яшчэ больш часу, чым самі здымкі
8 / 21
Працэс кантралюе рэжысёр Уладзімір Янкоўскі
9 / 21
Па словах кіношнікаў, самае складанае - стварыць гістарычна дакладную атмасферу ў сучасным горадзе.
10 / 21
На прыродзе з гэтым крыху прасцей, хаця пэўныя складанасці таксама ёсць
11 / 21
На пытанне аб тым, што з'яўляецца самым галоўным на кінапляцоўцы, рабочыя адказваюць, што гарбата і кава. Не пагадзіцца з гэтым складана, але часам надвор'е з'яўляецца яшчэ больш галоўным, чым гэтыя складнікі, рэжысёр ці аператар
12 / 21
З-за дажджу і моцнага ветру ўся падрыхтоўка можа не спатрэбіцца
13 / 21
Гэта пудзель Уолес. Ён прыехаў на здымачную пляцоўку адным з першых. Па словах гаспадыні Наталлі, гэта ўжо не першая яго кінаработа - да гэтага здымаўся ў рэкламе аднаго з беларускіх брэндаў адзення. Разам са шпіцамі і акцёрамі з масоўкі ён павінен гарэзаваць на лужку, дзе будзе адбывацца асноўнае дзеянне
14 / 21
Людміла Грышкавец і Наталля Серакова-Чырская прыехалі паўдзельнічаць у здымках фільма пра Купалу са Слуцка. Гэта ўжо не першы досвед жанчын. Да гэтага здымаліся ў расійскай гісторыі пра Чарнобыль - серыяле рэжысёра Аляксея Мурадава
15 / 21
Удзельнікі масоўкі ў захапленні ад беларускага здымачнага працэсу. Кажуць, што гэта вельмі ганарова - прымаць удзел у праекце пра гісторыю нашай краіны

16 / 21
Прыгожыя касцюмы наўрад ці кагосьці пакінуць абыякавым, упэўненыя жанчыны.

17 / 21
У праекце задзейнічаны выключна беларускія акцёры, акрамя Мікалая Шастака
18 / 21
Працу рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага ўжо зараз можна назваць самай нашумелай кінанавінкай года
19 / 21
Фільм пра Янку Купалу актыўна абмяркоўваецца ў культурнай тусоўцы, хаця да прэм’еры яшчэ некалькі месяцаў
20 / 21
Паказаць тое, што атрымалася генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі паабяцаў у снежні ў Дзень беларускага кіно
21 / 21
Але шырокаму гледачу прэм’еру прадставяць толькі ў 2020 годзе – да гэтага стваральнікі вырашылі "падарыць яму шырокую фестывальную гісторыю"