12:33 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Мікалай Шастак дзіўна падобны да маладога Купалы

Сто мяхоў лісця і тры МАЗы снегу: як здымалі фільм пра Купалу

© Sputnik Алеся Шершнева
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Лепшыя беларускія фільмы (29)
24050

Праца над галоўным нацыянальным кінапраектам апошніх гадоў амаль скончылася - засталося літаральна некалькі здымачных дзён, і відэа адправяць на мантаж.

Паказаць вынікі творчасці рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага на "Беларусьфільме" абяцаюць ужо ў снежні - у Дзень беларускага кіно. Стваральнікі плануюць падарыць фільму вялікую фестывальную гісторыю, таму ў шырокі пракат ён выйдзе толькі ў 2020 годзе.

Замест Піцера – Мінск

У канцы верасня фільм ужо павінен быць змантаваны, таму ўся здымачная каманда разам з рэжысёрам у чарговы раз прыехала ў Мінск. Да гэтага прыйшлося папрацаваць таксама ў Расіі і Літве. У планах - адздымаць пару кадраў у беларускім Смалявудзе, дзе ўсё і пачыналася.

Ботанический сад загримировали под Павловский парк в Санкт-Петербурге
© Sputnik Алеся Шершнева
Батанічны сад загрыміравалі пад Паўлаўскі парк у Санкт-Пецярбургу

А пакуль літаральна за гадзіну Батанічны сад загрыміравалі пад Паўлаўскі парк Санкт-Пецярбурга ў 1914 годзе. Менавіта тут беларускі паэт сустрэўся з актрысай Паўлінай Мядзёлкай.

"Яна любіла ўвагу з боку мужчын, хацела, каб яе заўважалі. Мне здаецца, такое какецтва ёсць у кожнай жанчыне. Ва ўсялякім выпадку, гэты вобраз мне зразумелы", - падзялілася Вераніка Пляшкевіч, якая сыграла ролю знакамітай музы.

Паводле яе слоў, самай складанай задачай было сыграць усё гістарычна дакладна.

В роли Павлины Мяделки - Вероника Плешкевич
© Sputnik Алеся Шершнева
У ролі Паўліны Мядзёлкі - Вераніка Пляшкевіч

Адметная і прыемная асаблівасць гэтага фільма - выключна беларускі акцёрскі склад. Толькі галоўная роля дасталася запрошанаму акцёру Мікалаю Шостаку. Ён родам з Латвіі, але мае беларускія карані. Нельга не адзначыць і яго падабенства да маладога Купалы.

Яго Вераніка называе сапраўдным баявым таварышам, "вельмі ўдумлівым, глыбокім і дакладным акцёрам".

Режиссер Владимир Янковский не настроен общаться с прессой до премьеры
© Sputnik Алеся Шершнева
Рэжысёр Уладзімір Янкоўскі не вельмі хоча размаўляць з журналістамі да прэм"еры

Дарэчы, паспелі "засвяціцца" у нашумелай задоўга да прэм'еры кінагісторыі і рэжысёр Андрэй Курэйчык, і сам дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі. Яму дасталася роля афіцэра.

"Ствараем атмасферу свята пры дапамозе скотча"

Большую частку нацыянальнага кінапраекта, як і належыць, здымалі ў Беларусі. Акрамя беларускай сталіцы ў кадр трапілі музеі ў Азярцы і Дудутках, сядзіба Ваньковічаў, Лошыцкі парк і музей Міхася Савіцкага.

Стварэнне гістарычнай атмасферы ў сучасным горадзе, па словах мастака-пастаноўшчыка Наталлі Навоенка, самая значная частка выдаткаў. Адных шыльдаў за ўвесь час працы надрукавалі каля 200 квадратных метраў.

Гістарычныя інтэр'еры стваралі ў павільёнах "Беларусьфільма", усе астатнія здымкі былі натурнымі.

"Падчас здымак ў Траецкім прадмесці ў кадры была зіма, а ў той момант, калі мы здымалі, снегу не было, ды і ў горадзе яго чысцяць. Мы замовілі тры МАЗы снегу і рассыпалі яго рыдлёўкамі", - распавядае Наталля.

Мы создаем праздничную атмосферу при помощи скотча, - шутит художник-постановщик
© Sputnik Алеся Шершнева
"Мы ствараем атмасферу свята пры дапамозе скотчу", - жартуе мастак-пастаноўшчык

Ёй, дарэчы, прыйшлося ўсю зіму захоўваць на складзе сто мяшкоў з жоўтым лісцем, каб потым дэкараваць імі асфальт і плітку.

Да гэтага шмат гадоў яна працавала ў Маскве - у студыі Паўла Лунгіна, у студыі Яўгена Міронава. Кажа, што па ўзроўні тэхналогій "Беларусьфільм" моцна адстае ад расійскіх калегаў, але, што тычыцца адказнага паходу да арганізацыі працоўнага працэсу, тут беларусам няма роўных.

Репетиция перед началом съемки
© Sputnik Алеся Шершнева
Часта рэпетыцыя перад здымкамі займае больш часу чым самі здымкі

"Мы ствараем агульную атмасферу, таму што перакрыць сучасную эстэтыку цалкам практычна немагчыма. Для гэтага трэба ехаць у Галівуд і браць галівудскі бюджэт", - упэўненая яна.

"Атмасферу свята мы ствараем пры дапамозе мешкавіны і скотчу", - усміхаецца мастак-пастаноўшчык.

З расійскага пра Чарнобыль ў беларускі пра Купалу

Ствараць атмасферу свята ў гэты дзень дапамагаў таксама пудзель Уолес. Ён прыехаў на здымачную пляцоўку адным з першых. Па словах гаспадыні Наталлі, гэта ўжо не першая яго кінаработа - да гэтага здымаўся ў рэкламе аднаго з беларускіх брэндаў адзення. Разам са шпіцамі і акцёрамі з масоўкі ён павінен гарэзаваць на лужку, дзе будзе адбывацца асноўнае дзеянне.

Пудель Уолесс любит маленьких детей и молодых девушек
© Sputnik Алеся Шершнева
Уолес любіць маленькіх дзетак і маладых дзяўчат

Людміла Грышкавец і Наталля Серакова-Чырская прыехалі паўдзельнічаць у здымках фільма пра Купалу са Слуцка. Гэта ўжо не першы досвед жанчын. Да гэтага здымаліся ў расійскай гісторыі пра Чарнобыль - серыяле рэжысёра Аляксея Мурадава.

Людмила и Наталья приехали на съемки из Слуцка
© Sputnik Алеся Шершнева
Людміла і Наталля прыехалі на здымкі са Слуцку

Жанчыны ў захапленні ад беларускага здымачнага працэсу. Кажуць, што гэта вельмі ганарова - прымаць удзел у праекце пра гісторыю нашай краіны. Акрамя таго, прыгожыя касцюмы наўрад ці кагосьці пакінуць абыякавым, упэўненыя яны.

"Атрымалі вялікае задавальненне ад здымак і чакаем прэм'еры з нецярпеннем", - захапляюцца актрысы.

Больш сказаць пра галоўны нацыянальны кінапраект пакуль складана: рэжысёр, галоўны аператар і выканаўца галоўнай ролі  інтэрв'ю не даюць. Таму застаецца толькі будаваць здагадкі і ў прадчуванні пераглядаць трэйлер.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Лепшыя беларускія фільмы (29)
Тэги:
Кіно, Беларусь, "Беларусьфільм", Янка Купала

Галоўныя тэмы