Свята "Лунінецкія клубніцы" ладзяць у вёсцы Дварэц на Брэстчыне сем гадоў запар. Госці з’яджяюцца ў клубнічную сталіцу Беларусі з ўсёй краіны. Перш за ўсё – пакаштаваць неверагодныя прысмакі, бо меню на клубнічных панадворках пазайздросцілі б нават самыя знакамітыя павары свету.
Гасцей сустракалі на некалькіх палянах – Рамеснай, Кніжнай. Вясёлай, Спартыўнай і Смачнай.
Цвік праграмы – клубнічны парад, у якім удзельнічаюць усе жадаючыя. Песнямі і танцамі мясцовыя жыхары ўшаноўваюць ягаду, якую называюць чырвонай перлінай. Сёлетні сезон быў не вельмі паспяховым – надвор’е ў гэтым годзе не вельмі спрыяла. Але аб тым, каб адмяніць свята, нават размовы не было.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшоў клубнічны карнавал у Лунінецкім раёне.
Чытайце таксама:
- Інстытут пладаводства распавёў, чым беларускія клубніцы лепш за галандскія