Міністр спорту: Еўрапейскія гульні наведалі 35 тысяч замежнікаў

Па словах кіраўніка Мінспорту, афіцыйна было прададзена 213 тысячаў квіткоў, з іх 12,7 тысячы - замежным турыстам.
Sputnik

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Другія Еўрапейскія гульні ў Мінску наведалі больш за 35 тысяч іншаземцаў, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

Багдановіч: столькі заўзятараў я не бачыў у сваім жыцці нідзе

Мінск прымаў II Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня. Як адзначыў кіраўнік Мінспорту, на спаборніцтвы было прададзена 213 тысячаў квіткоў.

"З іх 12,7 тысячы было прададзена замежным турыстам. Яшчэ каля сямі тысяч замежнікаў былі запрошаны рознымі грамадскімі арганізацыямі для ўдзелу. Гэта ўжо 20 тысяч. Нашы білетныя тураператары рэалізавалі 15 тысяч пакетаў. Гэта не бярэм замежнікаў, маю на ўвазе, жыхароў блізкага замежжа: Расіі, Украіны, Казахстана. У нас былі турысты з Кітая", - заявіў міністр.

Па словах Кавальчука, 35 тысяч замежных турыстаў - афіцыйная інфармацыя без уліку гасцей, якія прыязджалі ў краіну самі.

Удзел у II Еўрапейскіх гульнях прымалі прадстаўнікі 50 краін. Лідарамі медальнага заліку сталі атлеты з Расіі. Другое месца па колькасці ўзнагарод заняла зборная Беларусі, трэцяе - спартсмены з Украіны.

Чытайце таксама: