Фота

Звінела сталь, ламаліся дзіды: як прайшоў "Наш Грунвальд – 2019"

Sputnik

Рэканструктары з Беларусі і Расіі ў адзінаццаты раз сабраліся ў Дудудках, каб узнавіць эпізод агульнай гісторыі: Грунвальдскую бітву, якая адбылася ў 1410 годзе. Акрамя маштабнай рэканструкцыі бою, падчас фестывалю адбыўся конны рыцарскі турнір, ваяры сышліся ў бугуртах. Музычны блок парадаваў фолкам родам з розных краін: хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе былі гурт Corvus Corax з Германіі, італьянцы Тhe Midnight і метал-гурт Skiltron з Аргентыны.

Госці "Нашага Грунвальда" мелі магчымасць адпачыць з кальянам, пакаштаваць розныя прысмакі на фудкорце і набыць сувеніры ў горадзе майстроў, які традыцыйна сабраў рамеснікаў з усіх куткоў нашай краіны. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус пабываў на фестывалі і захаваў на здымках яго лепшыя моманты. 

Чытайце таксама:

1 / 26
Найстарэйшы і найбуйнейшы фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі Беларусі ў гэтым годзе прайшоў у адзінаццаты раз.
2 / 26
Традыцыйна перад бітвай рэканструктары атрымліваюць дабраславенне.
3 / 26
Шмат хто прыязджае на фестываль разам з дзецьмі, якія таксама з задавальненнем удзельнічаюць у парадзе рэканструктараў.
4 / 26
Па словах арганізатараў, у гэтым годзе ў фестывалі ўзялі ўдзел больш за 500 рэканструктараў з Беларусі і Расіі.
5 / 26
На кірмашы, які разгарнуўся на тэрыторыі фестывалю, можна было знайсці шмат цікавых вырабаў: цацкі, адзенне, упрыгожванні, посуд.
6 / 26
Рамеснікі таксама прыязджаюць на фестываль у аўтэнтычных уборах.
7 / 26
Не ўсе рэканструктары прыехалі ўдзельнічаць у бітве.
8 / 26
Але найбольшую цікавасць гледачоў, зразумела, прыцягвалі разнастайныя спаборніцтвы ваяроў.
9 / 26
Пад гарачым сонцам на полі сыходзіліся ў бугуртах.
10 / 26
Адзіны ратунак у кароткіх перапынках - вада.
11 / 26
Ад майстэрства кавалёў залежыць не толькі прыгажосць даспеха, але і бяспека рэканструктара.
12 / 26
Усе баі праходзілі па правілах сярэднявечча.
13 / 26
Калі ўпаў, падняцца ў цяжкіх даспехах не так і проста.
14 / 26
Агароджа ўсталёўваецца для бяспекі гледачоў - часам рыцары літаральна тараняць яе падчас бойкі.
15 / 26
Паглядзець на бугурты сабралося шмат гледачоў.
16 / 26
Для маленькіх таксама знайшліся цікавыя забавы.
17 / 26
Пакуль дарослыя спаборнічалі на полі, малыя з задавальненнем гулялі з цацачнай зброяй.
18 / 26
Пасля цяжкага бою або асабліва актыўнай падтрымкі фаварытаў добра і падсілкавацца.
19 / 26
Фестывальны фудкорт, як заўсёды, радаваў гасцей разнастайнымі смачнымі стравамі.
20 / 26
Але баі на сёння яшчэ не скончыліся: гледачоў чакаў эпізод Грунвальдскай бітвы.
21 / 26
Але пакуль усе адпачываюць у лагеры.
22 / 26
У намётах добра хавацца як ад сонца, так і ад дажджу - беларускае лета ў гэтым годзе, як заўсёды, вельмі непрадказальнае.
23 / 26
Пакуль бітва не пачалася, можна і адпачыць у цяньку.
24 / 26
Але вось ужо час хапаць зброю, абараняцца і наступаць.
25 / 26
Рэканструкцыя сражэння была сапраўды масштабнай, не абыйшлося і без спецэфектаў.
26 / 26
Фестываль, як заўсёды, завяршыўся канцэртам і вар'яцкімі танцамі.