Лукашэнка лічыць, што шматдзетным сем'ям лепш жыць у невялікіх гарадах

Пра намер развіваць будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў у рэгіёнах прэзідэнт Беларусі заявіў у ходзе паездкі ў Гомельскую вобласць.
Sputnik

МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Больш актыўна забяспечваць жыллём шматдзетныя сем'і ў невялікіх гарадах і аграгарадках даручыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чыноўнікам падчас наведвання вытворчага цэха "Навасёлкі" птушкафабрыкі прадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна" ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці.

Шматдзетным сем'ям не прыйдзецца стаяць у чарзе на жыллё больш за год

У рэгіёне сёлета плануюць забяспечыць жыллём дзве тысячы шматдзетных сем'яў, далажыў прэзідэнту выконваючы абавязкі старшыні - першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. Гэта больш за траціну ўсіх шматдзетных сем'яў - у цяперашні час у вобласці пражывае каля 5,7-5,8 тысячы сем'яў, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей.

"Мы і далей будзем развіваць гэты кірунак, таму што абавязаны забяспечыць гэтыя сем'і жыллём. Вядома, разглядаем пытанні, каб будаўніцтва ішло і ў вёсцы", - цытуе Салаўя БелТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, шматдзетным сем'ям лепш жыць у невялікім горадзе.

"Гэта і дзяржаве трэба, і дзецям будзе больш выгадна", - сказаў ён.

Прэзідэнт лічыць, што такая жыллёвая палітыка будзе спрыяць размеркаванню рабочай сілы па краіне.

Чытайце таксама: