Трэйлер расійскага серыяла "Чарнобыль" з'явіўся на YouTube-канале, яго размясціў у сябе адзін з акцёраў - Ігар Пятрэнка, які сыграў адну з галоўных роляў.
Стваральнікі фільма - расійская кампанія Amalgama Studio. Па іх словах, гэта кінастужка стане першым расійскім серыялам, які даследуе храналогію страшнай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Шматсерыйны фільм, прысвечаны чарнобыльскай трагедыі, ахопіць некалькі перыядаў: за некалькі гадзін да выбуху, сам выбух і некалькі месяцаў пасля. Адзначаецца, што асабістыя драмы будуць пераплеценыя з прафесійным жыццём, знойдзецца месца і для дзейнасці разведкі і контрразведкі. Жанр серыяла таксама адназначна не вызначаны: стваральнікі абяцаюць як прыгоды, так і драматычныя элементы.
Здымкі праходзілі на тэрыторыі Беларусі. Як заявілі стваральнікі, выбару лакацый яны надалі асаблівую ўвагу. Таму гледачоў чакаюць "рэальныя месцы, дзе час, здаецца, спыніўся ў 80-х гадах".
Нагадаем, што ў гэтым годзе выйшаў амерыканскі міні-серыял "Чарнобыль". Ён маментальна стаў вельмі папулярны і атрымаў захопленыя водгукі як гледачоў, так і крытыкаў. Серыял, які зняла студыя НBO, заняў першае месца ў адным з самых аўтарытэтных серыяльных рэйтынгаў у топ-250 лепшых серыялаў IMDb. Ацэнка праекту склала 9,7 бала з дзесяці - гэта больш, чым у любога серыяла ў гісторыі.
Чытайце таксама:
- Брытанская сцэнарыстка абураная: у серыяле "Чарнобыль" няма чарнаскурых
- Сукенкі і калькулятары: як Беларусь паўдзельнічала ў здымках "Чарнобыля"
- Стваральнікі серыяла "Чарнобыль" арандавалі касцюмы на "Беларусьфільме"