Фотафакт: пачалася агучка фільма пра Купалу

Закрытая прэм’ера фільма запланаваная на снежань гэтага года, шырокі глядач убачыць стужку толькі ў 2020-ым.
Sputnik

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. На "Беларусьфільме" пачалася агучка нацыянальнага кінапраекта "Купала", паведамляецца на афіцыйнай старонцы кінастудыі ў Фэйсбуку.

Сёння ля мікрафону аказаўся выканаўца галоўнай ролі, запрошаны акцёр Мікалай Шостак.

Нагадаем, што генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі паабяцаў паказаць фільм ў снежні ў Дзень беларускага кіно. Але шырокаму гледачу прэм’еру прадставяць толькі ў 2020 годзе – да гэтага стваральнікі вырашылі "падарыць яму шырокую фестывальную гісторыю".

Фільм здымалі ў Расіі, Літве і большую частку – у Беларусі. У якасці здымачных пляцовак каманда выкарыстоўвала музеі ў Азярцы, Дудутках, сядзібу Ваньковічаў, Лошыцкі парк і музей Міхася Савіцкага.

Чытайце таксама: