Партатып Нясвіжскага замка з’явіцца ў Кітаі

Правобраз гісторыка-культурнага музея-запаведніка стане цэнтрам адмысловага турыстычнага комлпексу – пасёлка з беларускім каларытам.
Sputnik

МІНСК, 1 жні - Sputnik. Пасёлак з беларускім каларытам з’явіцца ў кітаскім горадзе Чунцынь. Дамову аб стварэнні адмысловага турыстычнага комлексу падпісалі сёння ў Мінаблвыканкаме падчас візіту кітайскай дэлегацыі, паведамілі ў прэс-службе.

Помнік Янку Купалу з’явіўся ў Кітаі

У якасці партатыпаў забудовы і ландшафтных мадэляў будуць выкарыстоўвацца розныя архітэктурныя аб’екты Мінскай вобласці, у тым ліку і Нясвіжскі замак, які стане асновай пасёлка. На тэрыторыі будуць праходзіць культурныя і турыстычныя мерапрыемствы, а таксама можна будзе набыць тавары беларускай вытворчасці. Плануецца, што комлпекс пачне працаваць ужо праз паўтары гады.

Аналагічны пасёлак, але з чунцынскім каларытам, з’явіцца і ў Беларусі.  Тут у якасці партатыпам будуць выкарыстоўвацца жыллё культуры баюй і архітэктурныя асаблівасці ўсходняй Сычуані.

Дарэчы, у Кітаі распаўсюджана практыка "падроблівання" сусветных славутасцяў. Так, у 2001 годзе у Шанхаі распачалася рэалізацыя маштабнага праекта "Адзін мегаполіс – дзевяць гарадоў", згодна з якім у розных прадмесцях горада былі пабудаваныя дзевяць раёнаў, якія нагадвалі сваёй забудовай пэўную краіну свету.

Буйны горад Чунцын размешчаны ў цэнтральнай частцы Кітая і з’яўляецца цэнтрам чыгуначных зносін Кітая з Еўропай, тут пражывае звыш 30 мільёнаў чалавек. Згодна з пастановай Савета Міністраў у 2020 годзе ў гэтым горадзе адкрыецца генеральнае консульства Беларусі.

Чытайце таксама: