Відэа

"У мяне былі італьянскія лодачкі!" Які абутак носяць беларусы

Глядзіце на відэа разважанні беларусаў розных узростаў пра тое, ці атрымліваецца ў мясцовых кампаній шыць годны абутак.
Sputnik

Беларускім абуткам многія апытаныя засталіся задаволеныя - кажуць, трывалыя, мала таго - часцей за ўсё са скуры. Але так лічаць не ўсе. Многія прадстаўнікі маладога пакалення перакананыя ў тым, што імпартнае адзенне і абутак больш якасныя.

Старэйшае пакаленне ставіцца да гэтай заявы з разуменнем і ўспамінае пра сваю маладосць і імпартныя туфлі.

Беларусы выпусцілі дадатак, які дазваляе прымерыць красоўкі анлайн

"Моладзі заўсёды падабалася імпартнае. У мяне такія туфлі былі італьянскія - хараство, лодачка лакаваная, цуд! І тады ганяліся", - прызнае адна з суразмоўніц.

Але падчас размовы з мінчанамі карэспандэнт Sputnik высветліла, што не толькі моладзь купляе імпартны абутак, шмат хто гатовы прадэманстраваць ножку ў модных туфлях. Хтосьці дэманструе свае басаножкі з Іспаніі, хтосьці - красоўкі Adidas.

"Сапраўдныя?" - пытаецца карэспандэнт Sputnik. "Так, у Маскве браў", - запэўнівае суразмоўца.

Іншыя прызнаюцца - абутак у іх замежны, але не самы дарагі - кітайскі. Некаторыя салідарныя з тым, што беларускі вытворца шые якасны прадукт, але з мадэлямі трэба папрацаваць.

"У нас высокая якасць класічнага абутку, а спартыўныя мадэлі не вельмі атрымліваюцца", - кажа адзін з суразмоўцаў.

А вось адзін з пакупнікоў крамы беларускага брэнда дэманструе красоўкі, якія як раз прыкупіў і выхваляецца скураным верхам, якім застаўся вельмі задаволены. Але некаторыя беларусы запэўніваюць - вы проста даўно не былі ў крамах беларускага вытворцы.

Лукашэнка распавёў, які абутак носіць

"Асартымент стаў лепш. Колер сучасны, дызайн сучасны", - запэўнівае адна з суразмоўніц.

Зрэшты, камусьці беларускі абутак проста не падыходзіць. Адна з суразмоўніц паскардзілася, што ножка ў яе вузкая, і ў беларускага вытворцы яна папросту не можа падабраць мадэль, якая будзе падыходзіць.

А некаторыя прызнаюць - беларускае бяруць таму, што танней. Некаторыя дзеля таннасці купляюць абутак у інтэрнэце. Зрэшты, за коштам гоняцца не ўсё.

"Я не так часта купляю абутак, стараюся купіць якаснае", - прызнае беларуска, якая, мабыць, кіруецца англійскай логікай - не настолькі багатыя, каб купляць таннае.

Паслухайце самі, што кажуць беларусы аб айчынным і імпартнвм абутку. А з кім салідарныя вы?