МІНСК, 3 вер - Sputnik. Кірмашовае свята пройдзе ў нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" 14-15 верасня, паведамілі арганізатары.
Наведвальнікаў чакае сустрэча з гаспадаром палаца князем Альбрэхтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай. На свяце майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміку, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, тканыя вырабы і шмат чаго іншага для побыту і дабрабыту. У сваю чаргу фермеры і гастраэнтузіясты будуць частаваць свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, незвычайнымі марынадамі, травянымі гарбатамі і салодкімі прысмакамі для дзяцей і дарослых.
У праграме чакаецца рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’я Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў, а таксама майстар-класы, аўкцыёны, вучоныя сабакі і атмасферныя фотазоны, музычная праграма ад Віктара Шалкевіча і квэст кантрабандыстаў.
Свята адбудзецца ў цэнтральнм двары Палацавага ансамблю.
Чытайце таксама:
- Абаранкі выраслі на дрэвах: як прайшоў фестываль-кірмаш у Смаргоні
- Субота ў Камарова: кірмаш народных рамёстваў прайшоў пад Мінскам
- Нарэшце дачакаліся: свята роднай ежы прайшло ў Мінску