Хто такія валуі і з чым іх ядуць

Этнограф Ларыса Метлеўская вучыць гатаваць новую беларускую страву па рэцэпце продкаў. Якую? Адказ у тэксце.
Sputnik
У кожным краі існуюць свае традыцыі збіраць пэўныя ядомыя грыбы. Нашы продкі казалі, што "без шчасця ў грыбы хадзіць нельга, бо нічога не набярэш".
У народзе лічылі, што самыя лепшыя ўмовы для росту грыбоў – гэта пахмурнае, халаднаватае надвор’е з "перападаючымі" дажджамі.
Акрамя звыклых баравікоў і падасінавікаў можна прыглядзецца да валуёў ці лясных бычкоў, збіраць якія лепш менавіта ў верасні. Трапляюцца такія грыбы звычайна цэлымі садамі – па дзесяць і нават дваццаць штук. Пра такія часы на Беларусі казалі: "аб’явіліся валуі і высядаюць з-пад зямлі".
Валуі
Валуй — родны брат сыраежкі, але мякаць у свежага грыба пякучая і непрыемна пахне, таму другая яго назва сыраежка смуродная. З-за гэтых якасцяў грыб  цяпер збіраюць і ўжываюць у ежу рэдка. І дарэмна, а вось у мінулыя стагоддзі яго нарыхтоўвалі ў вялікіх колькасцях і ўжывалі салёным.
Дарэчы ў Сібіры валуй лічаць лепшым для салення, а трубчатыя грыбы, у тым ліку і любімыя ў Беларусі баравікі,  не збіраюць.

Ікра з салёных валуёў

Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Грыбы прапусціць праз масасечку разам з абсамажанай цыбуляй рэпкай, дадаць перац, соль.  Усё добра перамяшаць, выкласці ў салатніцу і пасыпаць накрышаным кропам.
Ядуць такую страву з варанай бульбай або хлебам.
Чытайце таксама: