https://bel.sputnik.by/20190921/Khto-takya-valu--z-chym-kh-yaduts-1042783935.html
Хто такія валуі і з чым іх ядуць
Хто такія валуі і з чым іх ядуць
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Метлеўская вучыць гатаваць новую беларускую страву па рэцэпце продкаў. Якую? Адказ у тэксце. 21.09.2019, Sputnik Беларусь
2019-09-21T14:01+0300
2019-09-21T14:01+0300
2022-04-14T15:49+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi
спадчына
у беларусі
навіны
беларусь
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102213/27/1022132722_0:81:1600:985_1920x0_80_0_0_769e30e745d49f59460adfba0ad5ac6d.jpg
У кожным краі існуюць свае традыцыі збіраць пэўныя ядомыя грыбы. Нашы продкі казалі, што "без шчасця ў грыбы хадзіць нельга, бо нічога не набярэш".У народзе лічылі, што самыя лепшыя ўмовы для росту грыбоў – гэта пахмурнае, халаднаватае надвор’е з "перападаючымі" дажджамі.Акрамя звыклых баравікоў і падасінавікаў можна прыглядзецца да валуёў ці лясных бычкоў, збіраць якія лепш менавіта ў верасні. Трапляюцца такія грыбы звычайна цэлымі садамі – па дзесяць і нават дваццаць штук. Пра такія часы на Беларусі казалі: "аб’явіліся валуі і высядаюць з-пад зямлі".Валуй — родны брат сыраежкі, але мякаць у свежага грыба пякучая і непрыемна пахне, таму другая яго назва сыраежка смуродная. З-за гэтых якасцяў грыб цяпер збіраюць і ўжываюць у ежу рэдка. І дарэмна, а вось у мінулыя стагоддзі яго нарыхтоўвалі ў вялікіх колькасцях і ўжывалі салёным.Дарэчы ў Сібіры валуй лічаць лепшым для салення, а трубчатыя грыбы, у тым ліку і любімыя ў Беларусі баравікі, не збіраюць.Ікра з салёных валуёўІнгрыдыенты:Як гатаваць:Грыбы прапусціць праз масасечку разам з абсамажанай цыбуляй рэпкай, дадаць перац, соль. Усё добра перамяшаць, выкласці ў салатніцу і пасыпаць накрышаным кропам.Ядуць такую страву з варанай бульбай або хлебам.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102213/27/1022132722_0:30:1600:1036_1920x0_80_0_0_489dd0a2c73b8f2bf721fa07f68e10d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, спадчына, у беларусі, навіны , беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, спадчына, у беларусі, навіны , беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
Хто такія валуі і з чым іх ядуць
14:01 21.09.2019 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Этнограф Ларыса Метлеўская вучыць гатаваць новую беларускую страву па рэцэпце продкаў. Якую? Адказ у тэксце.
У кожным краі існуюць свае традыцыі збіраць пэўныя ядомыя грыбы. Нашы продкі казалі, што "без шчасця ў грыбы хадзіць нельга, бо нічога не набярэш".
У народзе лічылі, што самыя лепшыя ўмовы для росту грыбоў – гэта пахмурнае, халаднаватае надвор’е з "перападаючымі" дажджамі.
Акрамя звыклых баравікоў і падасінавікаў можна прыглядзецца да валуёў ці лясных бычкоў, збіраць якія лепш менавіта ў верасні. Трапляюцца такія грыбы звычайна цэлымі садамі – па дзесяць і нават дваццаць штук. Пра такія часы на Беларусі казалі: "аб’явіліся валуі і высядаюць з-пад зямлі".
Валуй — родны брат сыраежкі, але мякаць у свежага грыба пякучая і непрыемна пахне, таму другая яго назва сыраежка смуродная. З-за гэтых якасцяў грыб цяпер збіраюць і ўжываюць у ежу рэдка. І дарэмна, а вось у мінулыя стагоддзі яго нарыхтоўвалі ў вялікіх колькасцях і ўжывалі салёным.
Дарэчы ў Сібіры валуй лічаць лепшым для салення, а трубчатыя грыбы, у тым ліку і любімыя ў Беларусі баравікі, не збіраюць.
- 450 г салёных валуёў
- 1 цыбуліна
- 3 ст лыжкі алею
- Зеляніна кропу
- Перац
- Соль
Грыбы прапусціць праз масасечку разам з абсамажанай цыбуляй рэпкай, дадаць перац, соль. Усё добра перамяшаць, выкласці ў салатніцу і пасыпаць накрышаным кропам.
Ядуць такую страву з варанай бульбай або хлебам.