Нагадаем, Гітанас Наўседа назваў неэфектыўнай адмову ад кантактаў з Мінскам і заклікаў працягваць дыялог з суседняй рэспублікай. Усё гэта лішні раз падкрэслівае, што літоўскія эліты гатовыя змяніць сваё стаўленне і да БелАЭС, і ў цэлым да Беларусі. Такое меркаванне Аляксандр Насовіч выказаў у інтэрв'ю Sputnik Літва.
"Як толькі ўлады у Грыбаўскайтэ не стала, скончыўся і яе культ. Літоўскія палітыкі паспелі неаднаразова гэта падкрэсліць, у тым ліку прамымі абразамі, калі ў еўракамісары ад Літвы замест яе вылучылі маладога 28-гадовага чыноўніка. Наўседа проста працягвае справу ўсяго літоўскага палітычнага класа" , - адзначыў Насовіч.
Па словах эксперта, у дачыненні да Беларусі Наўседа паводзіць сябе сапраўды гэтак жа, як гэта рабіла і экс-прэзідэнт Літвы ў першыя паўтара года ва ўладзе. І мэта ў гэтай палітыкі адна: убіць клін у адносіны Мінска і Масквы.
"Калі Грыбаўскайтэ прыйшла да ўлады, яна спрабавала наладзіць кантакт з Лукашэнкам. Прычым не хавала, што робіць гэта для таго, каб пасварыць яго з Расіяй і адсунуць далей ад Масквы. І прапанаваць альтэрнатыву ў выглядзе заходніх суседзяў Мінска", - лічыць эксперт.
Каментар палітычнага аналітыка Аляксандра Насовіча слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.