У Мінску плануюць маштабна абнавіць парк тралейбусаў і аўтобусаў

Плануецца закупіць тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам, якія зараджаюцца прама падчас іх руху пад кантактнай сеткай.
Sputnik

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Больш за 1,5 тысячы адзінак гарадскога нізкападлогавага пасажырскага транспарту плануецца закупіць для сталіцы да 2022 года, пра гэта паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

Рэканструкцыю мастоў у рэгіёнах можа прафінансаваць ЕБРР

Па праграме абнаўлення наземнага гарадскога пасажырскага транспарту на 2019-2022 гады горад купіць 710 аўтобусаў, 810 тралейбусаў і 50 трамваяў.

"У снежні чакаецца пастаўка першай партыі пасажырскага транспарту: 70 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам і 70 аўтобусаў", - цытуе БелТА прадстаўнікоў прадпрыемства.

Адзначаецца, што тралейбусы з павялічаным да 15 кіламетраў аўтаномным ходам дазволяць перавозіць пасажыраў гарадскім электрыфікаваным транспартам і на аўтобусных маршрутах Мінска (гэта значыць замяніць у перспектыве аўтобусы, якія працуюць на дызельным паліве).

Характэрна, што такім тралейбусам (у адрозненне ад электробусаў) не патрабуюцца зарадныя станцыі: яны зараджаюцца прама падчас руху пад кантактнай сеткай.

"У цяперашні час прадпрыемства лічыць прыярытэтным набыццё тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам", - дадалі ў "Мінсктрансе".