МІНСК, 20 сне - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 25 інтэрнэт-рэсурсаў, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.
Блакаванне стала рэакцыяй на пісьмовыя паведамленні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб тым, што на 25 сайтах размешчана неналежная рэклама.
"На 18 інтэрнэт-рэсурсах была, у парушэнне ўсталяванага парадку, размешчана інфармацыя аб прадастаўленні мікрапазык, сем інтэрнэт-рэсурсаў распаўсюджвалі рэкламу ажыццяўлення дзейнасці на пазабіржавым рынку Forex, - растлумачылі ў Мінінфарме.
Міністэрства інфармацыі перыядычна блакуе беларускія сайты, часцей за ўсё за парушэнне закона "Аб рэкламе". У апошні час доступ некалькі разоў абмяжоўвалі да інтэрнэт-рэсурсаў, якія размяшчалі інфармацыю пра продаж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.