Шлях дабра і надзеі: Лукашэнка павіншаваў са святам Божага Нараджэння

Беларускі прэзідэнт павіншаваў прадстаўнікоў усіх канфесій, хто святкуе Раство Хрыстова 25 снежня.
Sputnik

МІНСК, 24 сне - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам Божага Нараджэння прадстаўнікоў усіх канфесій, якія святкуюць яго 25 снежня, цытуе БелТА прэс-службу беларускага лідара.

Святы Віфлеемскі агонь дастаўлены ў Беларусь

"Больш за 20 стагоддзяў Віфлеемская зорка асвятляе нам шлях дабра і надзеі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што хрысціянства змяніла гісторыю і культуру ўсяго чалавецтва, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне духоўных арыенціраў - сацыяльнай справядлівасці, узаемнай падтрымкі і міласэрнасці.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што разам з верай мы "перадаем нашчадкам самае галоўнае: любоў да роднай зямлі, мудрасць і вопыт папярэдніх пакаленняў, што дапамагае будаваць будучыню на прынцыпах міру, павагі і добрасуседства, гэтак запатрабаваных на сучасным этапе развіцця грамадства".

"Няхай гэтае светлае свята напоўніць вашы дамы цяплом узаемаразумення і дабрабытам", - пажадаў беларускі прэзідэнт у напярэдадні Калядаў.