Лукашэнка абмеркаваў пастаўкі нафты і газу з Мядзведзевым і Новакам

У гутарцы з кіраўніком расійскага Мінэнерга беларускі прэзідэнт казаў пра канкрэтныя графікі і кампаніі, якія будуць пастаўляць нафту ў рэспубліку.
Sputnik

МІНСК, 31 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідар у аўторак пагутарыў з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, галоўнай тэмай гутаркі сталі пастаўкі вуглевадародаў у рэспубліку. Пазней Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнай галіны, а таксама перагаварыў з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым.

"Бакі абмяняліся віншаваннямі і цёплымі пажаданнямі ў сувязі з надыходзячым Новым годам. Рабочыя пытанні былі абмеркаваны ў працяг перамоваў з Уладзімірам Пуціным, а таксама ў сувязі з тым, што кантрактаў, якія рэгламентуюць працу ў нафтагазавай сферы, на 1 студзеня не заключана", - паведамілі у прэс-службе прэзідэнта.

Там таксама адзначылі, што вынікам дадзеных званкоў стала дамоўленасць аб арганізацыі канкрэтнай работы па пастаўках энерганосьбітаў у Беларусь.

Гэтыя ж пытанні Лукашэнка абмеркаваў сёння па тэлефоне з міністрам энергетыкі РФ Аляксандрам Новакам - гаворка ішла пра канкрэтныя графікі і кампаніі, якія будуць займацца пастаўкамі нафты ў Беларусь.