Каляды – адно з галоўных беларускіх зімовых святаў. Яно мае доўгую гісторыю і спалучае ў сабе хрысціянскія і старажытныя традыцыі.
Абавязковы калядны атрыбут – шматкаляровае карнавальнае шэсце з віфліемскай зоркай. Сэнс усіх народных абрадаў, што праводзяцца ў гэтыя дні, заключаецца ў тым, каб наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай.
У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус прагуляўся разам з калядоўшчыкамі па аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Мясцовыя калектывы ладзяць сапраўднае свята з гучнымі песнямі і танцамі, а жыхары чакаюць такіх гасцей і рыхтуюць для іх самыя лепшыя пачастункі.
Галоўны персанаж сярод шчадроўшчыкаў – Каза, якая разам са сваімі паплечнікамі – Мядзведзем, Цыганам, Маладзіцай, Буслікам і Звяздаром – віншуе гаспадароў і вымантачвае ў іх прысмакі.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як па аграгарадку Скірмантава хадзілі калядоўшчыкі.
Глядзіце таксама:
- Як старажытны каталіцкі абрад "Тры Каралі" ўзнаўляюць на Беларусі – фота
- Раство ў маленькім старадаўнім храме пад Мінскам
- Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена