15:56 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Фота

Як старажытны каталіцкі абрад "Тры Каралі" ўзнаўляюць на Беларусі – фота

Атрымаць кароткую спасылку
8020
  • Унікальны абрад на Беларусі быў забыты амаль паўстагоддзя. Цяпер яго аднаўляюць энтузіясты. На фота - правядзенне абрада ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.
  • Абрад атрымаў сваю назву ад аднаіменнага каталіцкага свята, якое традыцыйна адзначаецца 6 студзеня.
  • Тры Каралі – гэта вешчуны, якія, згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры.
  • Імёны вешчуноў, якія прыйшлі з падарункамі да немаўля - Каспар, Мельхіёр і Бальтазар.
  • Цяпер яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас святкавання Калядаў.
  • У Строчыцах абрад аднавілі згодна з традыцыяй Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
  • Гасцей частавалі гарбатай і забаўлялі батлейкай.
  • На Беларусі ў гэты дзень людзі апраналі яркую вопратку, хадзілі па хатах і спявалі.  На фота - абрад Тры Каралі ў вёсцы Вавёрка Лідскага раёна Мінскай вобласці
  • У дамах да гэтага дня абавязкова пеклі печыва і пірагі з міндалем. У міндальны пірог абавязкова клалі адзін цэлы арэх.
  • Той, хто атрымліваў гэтую нечаканасць, абіраўся каралём вячэры.
  • Адзін з калядоўшчыкаў абавязкова пэцкаў твар сажай, таму што па паданні адзін з вешчуноў быў чорнаскурым.
  • 12 дзён ад Божага Нараджэння да свята Трох Каралёў суадносілі з 12 месяцамі года, а па надвор’і ў кожны з іх спрабавалі прадказаць, якім будзе надвор’е ў пэўны месяц.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Унікальны абрад на Беларусі быў забыты амаль паўстагоддзя. Цяпер яго аднаўляюць энтузіясты. На фота - правядзенне абрада ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.

Унікальны абрад быў забыты больш чым на паўстагоддзе. Цяпер яго аднаўляюць аматары народнай культуры.

Старажытны абрад "Тры Каралі" атрымаў сваю назву ад аднайменнага каталіцкага свята, якое адзначаецца 6 студзеня. Амаль паўстагоддзя ён быў забыты, а цяпер аднаўляецца на падставе этнаграфічных звестак.

Тры Каралі – гэта вешчуны, якія, згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры. Імёны вешчуноў, якія прыйшлі з падарункамі да немаўля - Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Цяпер яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас святкавання Калядаў.

На Беларусі ў гэты дзень людзі апраналі яркую вопратку, хадзілі па хатах і спявалі. Адзін з калядоўшчыкаў абавязкова пэцкаў твар сажай, таму што па паданні адзін з вешчуноў быў чорнаскурым.

У дамах да гэтага дня пеклі печыва і пірагі з міндалем. У міндальны пірог клалі адзін цэлы арэх. Той, хто атрымліваў гэтую нечаканасць, абіраўся каралём вячэры.

12 дзён ад Божага Нараджэння да свята Трох Каралёў суадносілі з 12 месяцамі года, а па надвор’і ў кожны з іх спрабавалі прадказаць, якім будзе надвор’е ў пэўны месяц.

Як старажытны каталіцкі абрад узнаўляюць на Беларусі энтузіясты, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Каталіцтва, Каталікі, Каляды

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы