Лукашэнка даручыў разабрацца з пенсiйным стажам для шматдзетных маці

Прэзідэнт даручыў ліквідаваць непаразуменні, якія ўзнікаюць пры падліку пенсійнага стажу шматдзетных маці.
Sputnik

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка даручыў прафсаюзам ліквідаваць непаразуменні, якія ўзнікаюць з налічэннем пенсійнага стажу шматдзетных маці паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Лукашэнка лічыць, што шматдзетным сем'ям лепш жыць у невялікіх гарадах

"Мы лічым, што гэта непаразуменне, нонсэнс: на траіх дзяцей сёння стаж маме налічваецца, на чацвёртага дзіцяці не налічваецца. Прэзідэнт даў даручэнне, у прыватнасці Міністэрству працы, паглядзець і разабрацца з гэтым пытаннем і аператыўна ўнесці прапановы для ліквідацыі гэтага непаразумення", - расказаў Міхаіл Орда.

Згодна з дзеючым заканадаўствам у стаж максімальна могуць уключыць 9 гадоў дэкрэтнага адпачынку. Для маці, у якіх чацвёра дзяцей, не захоўваюцца тыя льготы, якія ёсць у жанчын з вялікай колькасцю дзяцей. Такія мамы рызыкуюць не набраць неабходны стаж для працоўнай пенсіі і застацца толькі на сацыяльнай.

Чытайце таксама: