Відэа

Міхаіл Швыдкой распавёў, што думае пра беларусскую літаратуру

На адкрыцці Мінскай міжнароднай кніжнай выставы Міхаіл Швыдкой пахваліў перакладчыкаў, дзякуючы якім цікавыя беларускія кнігі выходзяць на расійскі кніжны рынак. Што цікавага пакажуць на выставе-кірмашы, глядзіце на відэа.
Sputnik

Бюсты персідскага паэта Амара Хайяма і біяграфія лідара КНР Сі Цзынпіна, польскія дэтэктывы для дзяцей, рускія дэтэктывы для дарослых і нават прыдарожнае амерыканскае кафэ - самыя розныя стэнды прадставілі краіны-ўдзельніцы на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Карлюкевіч распавёў, які беларускі пісьменнік "прадаецца" лепш за ўсё

Склад удзельнікаў выставы даказвае, што год ад года пашыраецца кола жадаючых прадставіць у Мінску літаратуру сваёй краіны. Сёння гэта не толькі блізкае, але і далёкае замежжа.

Выстава сабрала пісьменнікаў і выдаўцоў з 25 краін свету, ганаровы госць кірмашу - Расія. Прадстаўнікі васьмідзесяці расійскіх выдавецтваў прыехалі ў Мінск.

Стэнды на выставе - не адзінае, што аб'ядноўвае літаратурныя прасторы дзвюх суседніх краін.

"Шчасце складаецца ў тым, што, з аднаго боку, ёсць дзве дзяржаўныя мовы ў Беларусі, з другога боку, ёсць добры круг перакладчыкаў, якія ўважліва ставяцца да таго, што адбываецца ў літаратурах адзін аднаго", - падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой.

У сваю чаргу пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў адзначыў:

"Мінск - не толькі сталіца Беларусі, Мінск сёння - кніжная сталіца для Беларусі, для краін-суседзяў. Мы ўдзячныя за тое, што цэнтральным госцем кірмашу, гэтага дзіўнага свята кнігі з'яўляецца Расійская Федэрацыя".

Як Швыдкой ацэньвае ўзровень узаемадзеяння паміж літаратурнымі прасторамі Беларусі і Расіі, глядзіце на відэа Sputnik.