МІНСК, 11 лют - Sputnik. Сумеснае вучэнне дэсантнікаў з Расіі і Беларусі пройдзе з 18 па 21 лютага на палігонах "Стругі Чырвоныя" і "Завеліч'е" ў Пскоўскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Камандаваць сумесным тактычным вучэннем будзе камандзір Пскоўскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння гвардыі генерал-маёр Ігар Каплій.
Паводле інфармацыі расійскага абароннага ведамства, сёння чакаецца прыбыццё беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў вучэнні. Паводле сцэнару расійскія і беларускія дэсантнікі сфарміруюць зводнае падраздзяленне, якое на працягу тыдня правядзе баявое зладжванне.
"Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана больш за 350 ваеннаслужачых, каля 100 адзінак баявой тэхнікі Пскоўскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння", - удакладнілі ў прэс-службе.
Беларускае войска будуць прадстаўляць 80 салдат з гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння Сіл спецыяльных аперацый, якое дыслакуецца ў Брэсце.
У ходзе тактычнага вучэння ў Пскове таксама будуць задзейнічаны 2 верталёты Мі-24 і 8 верталётаў Мі-8 АМТШ Заходняй ваеннай акругі, а таксама 4 самалёты Іл-76МД ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі.