Беларускія мультфільмы ўбачаць у Егіпце

Стужкі патрапілі ў конкурсную праграму найбуйнейшага фестываля анімацыйнага кіно, які пройдзе з 27 лютага па 5 сакавіка.
Sputnik

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Мультфільмы вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" адабраныя ў конкурсную праграму найбуйнейшага фестываля анімацыйнага кіно CAIRO ANIMATION FORUM, які праходзіць у Егіпце.

У конкурсным спісе тры беларускія стужкі – "Як сінячок да сонца лётаў", "Лагодны воўк" і "Лучшее место на свете".

Мультфільм "Як сінячок да сонца лётаў" распавядае пра маленькую смелую птушку, якая адправілася да сонца, каб дапамагчы людзям, у якіх не было агню і запалак. Анімацыя створана па аднаіменнай казцы Уладзіміра Дубоўкі.

Казку "Лагодны воўк" напісала беларуская аўтарка Алена Масла. Замілавальная гісторыя распавядае пра жаласлівага ваўка, які не можа есці жывёл і харчуецца толькі зёлкамі, гарбатай і мёдам. Але зімой голад становіцца невыносным і н вырашае з’есці баранчыка.

Беларускія мультфільмы ўбачаць у Егіпце

У мультфільме "Лучшее место на земле" гледачы ўбачаць маленькае мышанё, якое пачула легенду пра вялізны свіран з зернем адпраўляецца на пошукі гэтага шчасця.

Беларускія мультфільмы ўбачаць у Егіпце

CAIRO ANIMATION FORUM пройдзе з 27 лютага па 5 сакавіка ў Каіры.

Чытайце таксама: