Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму

Цяпер ў галерэі "Арт-Беларусь" можна ўбачыць 14 мастацкіх работ, сярод якіх унікальная двухбаковая карціна Абрама Маневіча - яна будзе экспанавацца ў Беларусі ўпершыню.
Sputnik

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Творы шасці мастакоў-ураджэнцаў Беларусі вярнуліся на радзіму і цяпер будуць захоўвацца ў галерэі "Арт-Беларусь". Сёння новую частку калекцыі упершыню прадставілі гледачам.

Партрэт Мадлен Кастен пэнзля Хаіма Суціна цяпер захоўваецца ў Беларусі

Як паведаміў куратар галерэі Аляксандр Зіменка, усяго было набыта 14 работ, кошт пакупкі не ўдакладняецца. Вядома толькі, што чатыры карціны патрапілі ў калекцыю Белгазпрамбанка з аукцыённага дому MacDougall's Fine Art Auctions у Лондане. Усе астатнія дагэтуль знаходзіліся ў прыватных калекцыях, таму даведацца аб іх кошце немагчыма з-за ўмоу дамовы.

У спісе тых, хто вярнуўся – Гіацынт Альхімовіч, Анатоль Каплан, Бенджамін Компан, Мікалай Цыкоўскі, Пётр Сергіевіч, Януарый Сухадольскі. Усе працы былі створаны ў XIX-XX стагоддзях.

У цэнтры экспазіцыі – работа Казіміра Альхімовіча "Багіня кахання Мілда". Карціна ўсхваляе літоўскую багіню міфалогіі, што дапамагала адзінокім людзям, якія хацелі знайсці адно аднаго.

Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму

Яшчэ адна сенсацыя сёлетняга папаўнення – двухбаковая работа Абрама Маневіча "Восень"/ "Пагоркі", якая ўпершыню будзе экспанавацца ў Беларусі.

Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму
Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму

Пасля прэзентацыі некаторыя работы адправяцца на рэстаўрацыю, а потым будуць уключаны ў пастаянную экспазіцыю галерэі.