МІНСК, 28 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў і гасцей XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У пятніцу, 27 сакавіка, беларускі прэзідэнт падпісаў распараджэнне, тым самым зацвердзіўшы тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску": маштабны культурны форум пройдзе з 16 па 20 ліпеня.
"Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. Пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы для замежных грамадзян будзе квіток на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск", - распавялі ў прэс-службе прэзідэнта.
З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.
Чытайце таксама:
- Стаў вядомы прадстаўнік Беларусі на конкурсе ў рамках Славянскага базару
- "Славянскі базар" пачнецца з року: арганізатары - пра новыя фішкі фестывалю