Беларусь і Расія абмяркуюць кошт газу ў двухбаковым фармаце

Беларускі бок заклікае ў крызісных умовах, звязаных з пандэміяй каронавіруса, да больш адаптыўных падыходаў да фарміравання цаны на расійскі прыродны газ.
Sputnik

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Краіны ЕАЭС прапрацоўваюць падыходы да фарміравання тарыфаў на транспарціроўку газу на агульным рынку, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Лукашэнка папрасіў у Пуціна гібкую цану на газ ва ўмовах пандэміі

У аўторак падчас правядзення Міжурадавага савета ЕАЭС прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна з просьбай аператыўна разгледзець пытанне ўвядзення адаптыўных цэн і тарыфаў на прыродны газ.

Лукашэнка напярэдадні падчас нарады па барацьбе з каронавірусам заявіў, што, калі ў Расіі хочуць дапамагчы, то маглі б знізіць цану на блакітнае паліва, якое, на яго думку, цяпер для Мінска даражэй, чым для Еўропы.

У аўторак пасля правядзення Міжурадавага савета таксама ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася аператыўная нарада рабочай групы пад кіраўніцтвам кіраўніка ЕЭК Міхаіла Мясніковіча з кіраўнікамі міністэрстваў энергетыкі краін ЕАЭС.

Зацікаўленыя бакі абмеркавалі, якім чынам фармуюцца тарыфы на транспарціроўку газу на агульным энергетычным рынку ЕАЭС.

"Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні ў двухбаковым фармаце паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй кансультацый па кошту транспарціроўкі газу", - удакладнілі ў прэс-службе ЕЭК.

Чарговы Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі адбудзецца 20 красавіка ў анлайн-рэжыме і на ім будуць прадстаўлены вынікі кансультацый у сферы энергетыкі.

Змяняць не лічбы, а формулу

Пракаментаваць магчымасць змены газавых дамоваў Sputnik папрасіў вядучага аналітыка Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі, эксперта Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ Ігара Юшкова.

"Газпрам" і Беларусь дамовіліся па кошце на газ да 2021 года

"На самой справе Расія гатовая была б пайсці на змену кантрактнай цаны, але менавіта на змяненне формулы цэнаўтварэння. Калі Беларусь зараз хоча перайсці на такія ж кошты, як у Еўропе, то, я думаю, цалкам "Газпрам" можа заключыць новы кантракт, калі сам Мінск на гэтым будзе настойваць - з поўнай прывязкай да еўрапейскіх коштаў", - выказаўся ён.

Па словах суразмоўцы агенцтва, у "Газпрома" ёсць два тыпы кантрактаў: у адных больш пераважае прывязка да спотавых хабаў, тобок рынку кароткатэрміновых кантрактаў, у іншых - прывязка да нафтавых коштаў. Абодва варыянты, на думку Юшкова, "Газпрам" гатовы разгледзець, калі Мінск захоча так зрабіць.

Эксперт нагадаў: наяўная цана на газ для Беларусі прывязаная да ўнутранай расійскай цаны - па Ямала-Ненецкай акрузе.

"І на гэтым настойваў сам Мінск, калі прадаваў сваю газатранспартную сістэму "Газпраму". Яна была прададзеная за пяць мільярдаў долараў, і быў заключаны кантракт на газ", - нагадаў аналітык.

У Ямала-Ненецкай акрузе - самая нізкая цана на газ у Расіі, менавіта да яе прывязаная цана для рэспублікі.

"Але ў гэтым жа кантракце ёсць яшчэ тры складнікі: кошт дастаўкі ад Ямала да Беларусі, палічылі ў доларах. Менавіта гэты пункт і стварае такія высокія цэны, пра якія кажа Мінск", - сказаў Юшкоў і дадаў, што астатнія пункты не такія значныя, асноўнае павелічэнне менавіта кошт дастаўкі.

Кошты як у Еўропе

Сёння з улікам дастаўкі, паводле яго слоў, цана на газ перавышае 150 долараў, але па дадатковай дамове яна зніжана на ўвесь год да 127 долараў за тысячу кубаметраў.

"Газпрам" можа пайсці на змену кантракта і прывязаць да еўрапейскіх коштаў. Але пры гэтым у такога кантракта будзе шэраг мінусаў. Калі цяпер кошт увесь год аднолькавы, то ў Еўропе ён будзе мяняцца", - канстатаваў суразмоўца Sputnik.

Сапраўды, у мінулым і гэтым годзе цэны на газ у Еўропе нізкія, у сакавіку апусціліся ніжэй за 100 долараў. Па словах Юшкова, нізкія цэны, пра якія сказаў Лукашэнка - не ўсе, што ёсць у Еўропе. Фактарамі ж зніжэння кошту з'яўляюцца і цёплая зіма, і вялікая колькасць газу ў сховішча, і шэраг іншых. Двума гадамі раней цэны перавышалі 200 долараў.

"Газпрам" гатовы, я думаю, заключыць кантракт (з такой формулай - Sputnik). Пытанне ў тым, ці гатовая на такое Беларусь, таму што калі кошты на газ пойдуць уверх у Еўропе, то і цана для Беларусі таксама будзе падымацца", - сказаў ён.
Як выказаў здагадку Юшкоў, у Беларусі могуць хацець пакінуць формулу дагавора з фіксаванай цаной, але саму лічбу паменшыць.

"Вось на гэта "Газпрам" не пойдзе, ён не будзе мяняць саму лічбу. Ён гатовы мяняць формулу, але не фіксаваную цану", - адзначыў эксперт і дадаў, што трэба выбіраць.

Па словах аналітыка, ёсць у "еўрапейскага" тыпу кантрактаў шэраг плюсаў, аднак і мінусы."Я сумняваюся, што Беларусь пойдзе на падпісанне стандартнага еўрапейскага дагавора на пастаўку газу", - сказаў на заканчэнне ён.