МІНСК, 4 мая - Sputnik. Пенітэнцыярная сістэма МУС Беларусі завяршыла выкананне закона "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", паведамілі ў МУС.
Гэтая амністыя цягнулася не паўгода, як звычайна, а 9 месяцаў, і яшчэ адрознівалася тым, што не кранула ні аднаго асуджанага за карупцыйныя злачынствы.
Як паведаміла начальнік упраўлення выканання прысудаў ДВП МУС Жанна Батурыцкая, па папярэдніх дадзеных, пад гэтую амністыю трапілі каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.
"З месцаў пазбаўлення волі вызвалена больш за 2,5 тысячы асуджаных, у тым ліку непаўналетнія, адзінокія мужчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, пенсіянеры, інваліды, а таксама асобы, якія маюць пэўныя захворванні", - паведаміла Батурыцкая.
Паводле яе слоў, скарочаны тэрмін пакарання на 1 год больш за 4,5 тысячы асуджаных. Каля 200 асуджаным, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, тэрмін пакарання скарочаны на 2 гады.
Амніставанымі асуджанымі пакрыты ўрон пацярпелым на суму амаль у 5 мільёнаў беларускіх рублёў, сказалі ў ДВП МУС.
Там таксама адзначылі, што амністыя ўжывалася толькі да асоб, якия характарызуюцца станощча, а вызваленне асуджаных не пацягнула пагаршэння крымінагеннага становішча.