МІНСК, 28 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 39 858, паведамілі сёння ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Да раніцы чацвярга ў Беларусі праведзена, па афіцыйных дадзеных, 499 249 тэстаў на каронавірус. За суткі іх зроблена яшчэ 13,7 тысячы.
Выяўлена 39 858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі іх колькасць павялічылася на 902.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 16 660 пацыентаў - на 737 чалавек больш, чым напярэдадні. Памерлі 219 чалавек, у якіх, як адзначае Міністэрства аховы здароўя, быў шэраг хранічных захворванняў. За суткі дадалося пяць смяротных вынікаў.
Апошнія тыдні штодня ў Беларусі паведамляецца аб прыблізна 900 новых выпадках каронавіруса, а таксама аб 5-7 смерцях.
Нагадаем, першы выпадак каронавіруса быў выяўлены ў Беларусі роўна тры месяцы таму. Як развівалася сітуацыя - чытайце ў праекце Sputnik.