Аб навуковых даследаваннях у галіне барацьбы з каронавірусам, перспектывах і тэрмінах стварэння вакцыны акадэмік Сяргееў распавёў на анлайн-сходзе Савета Расійскай акадэміі навук "Навукі аб жыцці", які арганізавала МІА "Россия сегодня".
"Паўтары сотні арганізацый заявілі пра тое, што яны вядуць гэтыя работы (па стварэнні вакцыны - Sputnik). Больш за дзясятак ужо пацвердзілі, што прайшлі або праходзяць стадыю клінічных выпрабаванняў. З улікам такога шырокага фронту работ і зацікаўленасці з боку дзяржаў і кампаній цяпер практычна паўсюдна складваецца ўяўленне і перакананасць, што вакцына будзе ў бліжэйшы час зроблена. Гэта толькі пытанне часу, пытанне месяцаў", - лічыць Сяргееў.
Паводле яго слоў, з-за такой вялікай увагі да гэтай тэмы зараз назіраецца "бум фундаментальных даследаванняў", якія звязаны з вірусалогіі і імуналогіяй. Але відавочна прысутнічае і элемент спаборніцтва паміж медыцынскімі тэхналогіямі ў розных краінах.
"Да агульнай зацікаўленасці хутчэй перамагчы каронавірус далучаецца фактар спаборніцтва розных краін", - адзначыў акадэмік.
Каментар прэзідэнта Расійскай акадэміі навук Аляксандра Сяргеева слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
- Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19
- Ці можна захварэць на каронавірус паўторна і ці небяспечна гэта - імунолаг
- Вакцына ад COVID-19 прайшла выпрабаванні на людзях у ЗША