Відэа

Дзень вызвалення Мінска: 3 ліпеня ў архіўных кадрах

3 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сучасная Беларусь адзначае ў гэты дзень свята Незалежнасці. Глядзіце архіўныя кадры вызвалення беларускай сталіцы.
Sputnik

Беларусь тры гады знаходзілася пад акупацыяй нацыстаў. Захопнікі за гэты час знішчылі больш за дзвесце вёсак і паўтара мільёна мірных грамадзян, у Германію было вывезена чатырыста тысяч беларусаў.

Гэта і ваша зорка: 26 чэрвеня Мінску прысвоілі званне Горада-героя

Вызваленне рэспублікі адбывалася ў ходзе найбуйнейшай з ваенных аперацый у гісторыі — "Баграціён". Гэтаму папярэднічала яшчэ адна аперацыя, праведзеная партызанскімі злучэннямі рэспублікі — "Рэйкавая вайна".

Аперацыя "Баграціён" пачалася роўна праз тры гады пасля пачатку Вялікай Айчыннай — 22 чэрвеня. У гэты дзень савецкая армія, прарваўшы абарону суперніка, выйшла на аператыўны прастор. У ноч на 2 ліпеня танкавыя часткі прарваліся да ўскраіны Мінска, а на наступны дзень сталіца Беларусі была вызвалена.

Пасля вызвалення па вуліцах Мінска правялі калоны палонных немцаў, захопленых падчас баёў пад сталіцай.