МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 63804, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.
Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 1,074 мільёна тэстаў на каронавірус.
Зарэгістравана 63804 пацыента з COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 250 чалавек - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 51120 чалавек, за суткі іх стала больш на 249. Зрэшты, невысокая колькаць выпісаных заўсёды фіксуецца менавіта ў выхадныя дні. Па буднях у апошнія тыдні колькасць здаровых штодня знаходзіцца ў раёне тысячы чалавек.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў.
Чытайце таксама:
- ААН: шэраг краін, у тым ліку і Беларусь, прыніжаюць сур'ёзнасць каронавіруса
- У Беларусі пачалі браць аналізы на каронавірус бескантактава
- Урачы распавялі пра здароўе добраахвотнікаў, што тэсціруюць вакцыну ад COVID