МІНСК, 16 жні - Sputnik. Вітаем забастоўку супрацоўнікаў БТ, салідарныя з патрабаваннямі народа, гаворыцца ў звароце штаба Святланы Ціханоўскай.
Каманда палітыка адзначае, што сярод беларускіх чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў ёсць прыстойныя людзі, якія гатовыя сумленна казаць пра тое, што адбываецца ў краіне.
"Дзякуй усім журналістам з дзяржаўных медыя, якія выйшлі і не забаяліся сказаць праўду. Дзякуй супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі, якія гатовыя далучыцца да забастоўкі", - сказалі ў штабе Ціханоўскай.
Пры гэтым яны заклікалі не баяцца і заявілі, што падтрымліваюць кожнага супрацоўніка беларускага тэлебачання, які вырашыцца ўдзельнічаць у забастоўцы.
"Мы гатовыя размаўляць з уладамі аб тым, як і калі Лукашэнка сыдзе з пасады кіраўніка дзяржавы", - гаворыцца ў заяве.
Пры гэтым у штабе звярнуліся да ўсіх працоўных калектываў з заклікам далучацца да бестэрміновай забастоўкі з патрабаваннямі:
- тэрмінова і без усялякіх умоваў вызваліць усіх палітвязняў і затрыманых
- адвесці з гарадоў войскі і АМАП
- прыцягнуць да адказнасці сілавікоў і асоб, тых, хто аддаваў загады аб збіцці, расстрэлах і катаваннях мірных грамадзян
- пачаць перамовы аб мірнай перадачы ўлады
Сёння ў цэнтры беларускай сталіцы праводзіцца масавы мітынг у падтрымку дзейнай улады, адначасова з ім ідзе і акцыя пратэстаў.