Тэст: якое слова прапушчана ў вершы Багушэвіча?

Багушэвіча называюць пачынальнікам новай беларускай літаратуры. Ці добра вы ведаеце яго вершы?
Sputnik

Творы Багушэвіча лічацца ледзь не першымі, якія абудзілі нацыянальную свядомасць беларусаў. Яго вершы натхнялі ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху напачатку XX стагоддзя.

"Бог ня роўна дзеле": вершы Францішка Багушэвіча

Багушэвіч пісаў свае творы лацінкай. Пры яго жыцці яны былі забароненыя ў Расіі і пачалі выдавацца асобнымі кнігамі і лістоўкамі толькі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гадоў.

Імя Францішка Багушэвіча вядома далёка за межамі Беларусі, а яго верш "Хмаркі" часта вучаць на памяць у беларускіх школах. Паспрабуйце ўспомніць школьную праграму і здагадацца, якое слова мы "выдалілі" з верша.

Чытайце таксама: 

  • Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"
  • Вершы пра Перамогу: лепшыя творы беларускіх паэтаў
  • Пімен Панчанка: вершы пра вайну
  • Перакладаю шэпт дажджу: вершы Алеся Разанава
  • Год малой радзімы: вершы пра вёску