https://bel.sputnik.by/20200423/Zmtrok-Byadulya-Na-gorne-dushy-pershy-versh-ya-kava-1040893763.html
Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"
Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"
Sputnik Беларусь
Сёння спаўняецца 134 гады са дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта. Чытайце вершы Змітрака Бядулі ў падборцы Sputnik. 23.04.2020, Sputnik Беларусь
2020-04-23T10:55+0300
2020-04-23T10:55+0300
2020-04-20T15:15+0300
культура
цiкавосткi
змітрок бядуля
вершы
беларуская мова
ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102198/88/1021988841_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_a287734ae65581e3ef3422f2ddf8776a.jpg
Самуіл Яфімавіч Плаўнік, больш вядомы беларускім чытачам пад псеўданімам Змітрок Бядуля, нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў вялікай яўрэйскай сям'і. З дзяцінства будучы пісьменнік шмат чытаў – у яго дзеда была вялікая бібліятэка.Пасля Бядуля абыходзіў наваколлі, шукаў кнігі ў школах, прасіў у суседзяў, а калі вырас, пачаў выпісваць кнігі нават з-за мяжы.Вучыўся будучы пісьменнік у пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў ешыбоце, з якой быў выгнаны за вольнадумства. Змітрок Бядуля ведаў некалькі моў, у тым ліку нямецкую, ідыш, беларускую, рускую і польскую.Яўрэйская тэма знайшла адлюстраванне ў творчасці паэта і пісьменніка. Па ўласным прызнанні Бядулі, два сэрцы жылі ў яго грудзях, дзве музы клікалі да песні: "Адна — чарнявая, глядзіць чорнымі, мокрымі ад слёз вачыма, а твар журботны: "Да мяне, да мяне… Памятай, што цячэ ў табе кроў габрэйскага Усходу". У іншай жа ільняныя валасы, яна трымае ў руках гуслі і спявае песні аб беларускай зямлі: "Цябе выгадаваў мой край, цябе выгадавалі мае земляробы… Твой Іерусалім — вось тут, у гэтых лясах і далінах, што далі цялесную і духоўную моц цябе".На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Змітрок Бядуля быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр ён ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны.У дзень нараджэння беларускага класіка Sputnik прапануе ўспомніць яго вершы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20190402/Pmen-Panchanka-vershy-pra-vaynu-1040661681.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102198/88/1021988841_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_52f1457056c7a758e256036d5e82a601.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, цiкавосткi, змітрок бядуля, вершы, беларуская мова, ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
культура, цiкавосткi, змітрок бядуля, вершы, беларуская мова, ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"
Сёння спаўняецца 134 гады са дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта. Чытайце вершы Змітрака Бядулі ў падборцы Sputnik.
Самуіл Яфімавіч Плаўнік, больш вядомы беларускім чытачам пад псеўданімам Змітрок Бядуля, нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў вялікай яўрэйскай сям'і. З дзяцінства будучы пісьменнік шмат чытаў – у яго дзеда была вялікая бібліятэка.
Пасля Бядуля абыходзіў наваколлі, шукаў кнігі ў школах, прасіў у суседзяў, а калі вырас, пачаў выпісваць кнігі нават з-за мяжы.
Вучыўся будучы пісьменнік у пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў ешыбоце, з якой быў выгнаны за вольнадумства. Змітрок Бядуля ведаў некалькі моў, у тым ліку нямецкую, ідыш, беларускую, рускую і польскую.
Яўрэйская тэма знайшла адлюстраванне ў творчасці паэта і пісьменніка. Па ўласным прызнанні Бядулі, два сэрцы жылі ў яго грудзях, дзве музы клікалі да песні: "Адна — чарнявая, глядзіць чорнымі, мокрымі ад слёз вачыма, а твар журботны: "Да мяне, да мяне… Памятай, што цячэ ў табе кроў габрэйскага Усходу". У іншай жа ільняныя валасы, яна трымае ў руках гуслі і спявае песні аб беларускай зямлі: "Цябе выгадаваў мой край, цябе выгадавалі мае земляробы… Твой Іерусалім — вось тут, у гэтых лясах і далінах, што далі цялесную і духоўную моц цябе".
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Змітрок Бядуля быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр ён ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны.
У дзень нараджэння беларускага класіка Sputnik прапануе ўспомніць яго вершы.
- Вершы пра Перамогу: лепшыя творы беларускіх паэтаў
- Пімен Панчанка: вершы пра вайну
- Перакладаю шэпт дажджу: вершы Алеся Разанава
- Тэст: пазнай беларускага паэта па радках з яго верша
- Рыгор Барадулін: вершы пра каханне